Набліжаецца чарговая гадавіна поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. З гэтае нагоды супрацоўнікі польскіх вышэйшых устаноў вырашылі падтрымаць украінцаў, якія змагаюцца з расійскімі акупантамі. Акрамя таго, што палякі стараюцца аказваць падтрымку ўкраінскай арміі, важныя таксама словы салідарнасці, скіраваныя ў розных формах, у тым ліку, у выглядзе музычных кампазіцый.
Супрацоўнікі польскіх вышэйшых навучальных устаноў напісалі песню, у якой выказваюць падтрымку абаронцам Украіны і салідарнасць украінскаму народу. “Мы палічылі, што ў гэтыя дні, нягледзячы на палітычныя і эканамічныя змены, мы павінны падбадзёрыць народ Украіны і праявіць салідарнасць з мірнымі жыхарамі і салдатамі ў іх супраціўленні. Хоць СМІ ўсё часцей паведамляюць аб эканамічнай і сацыяльнай напружанасці, гэтыя звесткі не ўплываюць на нашу павагу да дасягненняў Украіны. Кожны чалавек у Польшчы штодня мае справу з фальшывымі навінамі і кібератакамі, накіраванымі на нашы грамадствы”, – напісалі аўтары кампазіцыі, якая называецца “Bądź po mojej stronie” (Будзь на маім баку).
Тэкст напісаў супрацоўнік факультэту журналістыкі Варшаўскага ўніверсітэта доктар навук Яцэк Васілеўскі (Jacek Wasilewski), а музыку — супрацоўнік Акадэміі прыгожых мастацтваў доктар Марцін Уладыка (Marcin Władyka). Мы папрасілі аўтара тэксту расказаць, з якой мэтай была напісаная гэтая песня.
— Мэта — паказаць, якія эмоцыі ў нас унутры, калі гаворка ідзе пра Украіну і людзей, якія супраціўляюцца ва Украіне. Безумоўна, гэтыя эмоцыі могуць праяўляцца па-рознаму, праз розныя ахвяраванні, а таксама праз дапамогу розным арганізацыям. Я даўно праводжу заняткі для прадстаўнікоў музеяў Украіны, падказваю ім, як камунікаваць, каб іх калекцыі сустракаліся з большай цікавасцю за межамі Украіны, на Захадзе. І ў нейкі момант мы вырашылі, што ёсць эмоцыі, якія нельга праявіць інакш, чым праз мастацтва, творчасць. І таму мы вырашылі напісаць гэтую песню, каб апісаць, што мы адчуваем, і ў той жа час прадэманстраваць падтрымку з нашага боку. Калісьці я пачуў песню з кінакарціны кампаніі Дыснея «У мяне ёсць моц» (Let It Go), якую спявалі ў бамбасховішчы ва Украіне. І тады я зразумеў, наколькі яна падбадзёрвае людзей, дзякуючы чаму ім лягчэй перажыць такія цяжкія хвіліны. А яшчэ нас агулам вельмі цікавяць украінскія ці беларускія песні, кампазіцыі на ўкраінскай мове, напрыклад, нам вельмі падабаецца гурт «Пятніца». І ў нейкі момант мы падумалі, што такаяпесня дазволіць людзям, якім вельмі цяжка, верыць, што хтосьці пра іх думае, што пра іх не забылі, што Украіна не адна, тым больш, што апошнім часам на замежным полі яна перажывае шмат розных дзіўных падзей.
Песня гучыць на польскай і ўкраінскай мовах. Спяваюць Марцін Уладыка і ўкраінец Раман Корбут, які жыве ў Польшчы. Тэкст песні па-польску я захавала ў арыгінальнай версіі, якую прыслалі нам аўтары. Украінскі фрагмент перакладзены на польскую.
kiedy chmury stają
naprzeciwko naszych miast –
bądź po mojej stronie
kiedy chwieją się już
ściany naszych domów
- bądź po mojej stronie,
choć nie musisz zgadzać się,
w którą stronę iść
żeby było dobrze
bądź po mojej stronie, ja będę po twojej
połączymy oba brzegi mostem naszych dłoni
niech nas nic nie zrani, niech nic nie podzieli nic
kiedy nie mam kluczy
by otworzyć własne wnętrze,
bądź po mojej stronie
kiedy psa mam uśpić
psa wściekłego gniewu
– wtedy mi dopomóż
kiedy mam już tego dość
i pigułkę chcę na sen
bądź po prostu obok
Калі чорныя хмары збіраюцца над нашымі гарадамі, будзь на маім баку. Калі сцены не трымаюцца, а валяцца навокал. Прашу, будзь са мной. Калі ласка, будзь на маім баку. Не трэба, каб ты згаджаўся са мной, у які бок ісці, каб было добра, будзь на маім баку, я буду на тваім, мы злучым абодва берагі мостам нашых рук. Няхай нішто не раніць нас, хай нішто не раздзяляе нас.
Калі ў мяне няма ключэй, каб адкрыць сябе зноў, калі ласка, будзь са мной. Будзь на маім баку. Калі мне трэба ўсыпіць сабаку, сабаку лютага гневу, тады дапамажы мне. Kалі я маю ўсяго досыць, калі хачу толькі напіцца і заснуць, ты проста пабудзь са мной. Калі ласка, будзь са мной, я буду з табой, мы злучым абодва берагі мостам нашых рук. Няхай нішто не раніць нас, хай нішто не раздзяляе нас. Калі мне ўсё надакучыла і я хачу таблетку, каб заснуць, проста будзь побач…
Тэкст гэтай кампазіцыі нескладаны, зразумела, што галоўная мэта была не ў тым, каб стварыць моўны шэдэўр, а каб простымі словамі падтрымаць украінцаў.
Czarne chmury stają naprzeciwko naszych miast – чорныя хмары збіраюцца насупраць нашых гарадоў. Вельмі блізкія формы польскіх дзеяслоўва stają i stoją, аднак ёсць розніца. Першы азначае "затрымліваюцца, фармуюцца", а другі – "стаяць". Выраз stają – гэта форма дзеяслова stawać, а stoją утвараецца ад дзеяслова stać.
Bądź po mojej stronie – будзь на маім баку.
Niech nas nic nie zrani – хай нас ніхто не раніць. На польскай мове ёсць часціцы niechaj i niech. Ці ёсць розніца ў значэнні? У прынцыпе, не, яны азначаюць адно і тое ж, хаця першы выраз (niechaj) больш архаічны, у гутарковай мове хутчэй прагучыць niech. У сваю чаргу, носьбіты беларусай мовы заўважаюць розніцу паміж хай і няхай. Некаторыя кажуць, што гэта адпаведнікі расійскага пусть і пускай, і таму няхай мае больш негатыўнае значэнне.
Kiedy mam już tego dość i pigułkę chcę na sen – калі мне ўсё надакучыла і я хачу пігулку на сон. Пігулка (рас. пилюля) прыйшла ў беларускую мову з польскай, мовазнаўцы называюць гэты выраз паланізмам. Pigułka – гэта невялікая доза лякарства ў выглядзе таблеткі, якую прымаюць унутр, pigułka antykoncepcyjna – кантрацэптыўны сродак у таблетках. Часта ўжываецца ў пераносным значэнні: gorzka pigułka – нешта непрыемнае, што цяжка прыняць.
нг