Беларуская Служба

Гурт «Рэлікт» выпусціў новы сінгл і рыхтуецца да канцэртнага туру па краінах Еўропы

11.03.2025 19:01
У сваіх песнях музыкі цытуюць між іншым «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча.
Аўдыё
  • Гурт «Рэлікт» рыхтуецца да канцэртнага туру.
 .
Гурт «Рэлікт». Фота прадастаўлена менеджарам гурта.

Беларускі рок-гурт «Рэлікт» існуе з 1999 года, а з 2022 года музыканты працуюць і запісваюць кампазіцыі ў Польшчы. Нядаўна гурт выпусціў новы сінгл, а на восень гэтага года музыканты плануюць выдаць новую кружэлку. Двое музыкаў калектыву Алесь Дземідзенка і Зміцер Наркевіч наведалі нашу варшаўскую студыю.

А. Дземідзенка: Даволі догі час гурт рыхтаваўся да выпуску новага матэрыялу, цалкам 100% аўтарскага, на падставе беларускай гісторыі і ўжо запісалі і выдалі сінгл «Сцізорык». Мы плануем тур у падтрымку гэтага сінгла з прэзентацыямі ў гарадах Польшчы, Літвы, і таксама бліжэй да лета заедзем у Нідэрланды і ў Нямеччыну.

У «Сцізорыку» ёсць такія словы: «Сэрца і сумленне, помста і каханне, не пытай, якім лесам я блукаў, ні пытай, ад чаго я ўцякаў». Думаю, што многія беларусы, асабліва тут, у Польшчы ці ў Літве, маглі б прыняць гэты тэкст як свой своеасаблівы гімн.

- Гэты тэкст напісаны яшчэ да ад’езда з Беларусі. Я, як стваральнік тэкстаў, часам прымяняю такую тэхніку цытавання класікаў. Гэта таксама розныя цытаты з «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. Тэкст вельмі шматслойны, там шмат сэнсаў. Так атрымалася, што гэтая песня — такі партал у розныя вымярэнні, дзе гэта ўсё пераклікаецца. Так агульна, калі падумаць, што такое «сцізорык»? Што вы казалі, ад чаго я ўцякаў, перасек мяжу, гэта пра тое, што ў жыцці сучаснага чалавека, не толькі беларуса, надышоў такі час, калі жыццё падзялілася на «да» і «пасля». Тут шмат сімвалаў, шмат такіх трыгераў і тэгаў у гэтай песні, і яна вельмі блізкая да рэчаіснасці.

Вы жывяце ў Польшчы. І як вам тут жывецца, ці можна тут пражыць з музыкі? Ці гэта толькі як хобі?

- Мы як і ў Беларусі не жылі з музыкі, так і тут працягам не жыць з музыкі. Кожны працуе. Ну, гэта ўжо не хобі. Таму што ў нас ёсць туры, мы прадаём мерч, людзі слухаюць на стрымінгах, а тут нейкія грошы. Ёсць ужо адказнасць перад людзьмі, якія нас слухаюць, якія ходзяць на нашы канцэрты, набываюць квіткі, і кажуць, калі ласка, працягвайце граць, рабіце музыку. Як мы ў Мінску па выходных ездзілі на нашу студыю рэпетырываць, так і тут працягваем. І так, бывае, едзеш, бачыш паралелі нейкія па дарозе, бачыш месцы, як у Мінску — скажам, гэта як Плошча Балгалор. Проста свет наш перамясціўся ў Варшаву.

А што б вы сказалі людзям, які не ведаюць вашых песняў, не ведаюць вашай творчасці, чым б вы маглі іх заахвоціць прыйсці на канцэрт?

- Калі вы любіце Беларусь і любіце музыку, то значыць, вам да нас на канцэрт. Мы перанялі такі вайб з 90-ых, дарэчы, у Польшчы рок-музыка з 90-ых вельмі папулярная. Мы на гэтым выраслі, і гэта пераносім у сваю музыку. Гэта і грандж, хард-рок, прагрэсіў-рок, альтернатыў-рок. Мы перапрацавалі гэтую хвалю праз беларушчыну, праз этнічныя рэчы, праз беларускую культуру. Што такоў «рэлікт»? Старая нейкая рэч, старая, але вельмі карысная, якая можа з’яўляцца некім сімвалам мінулай эпохі.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле

Размаўляла Наталля Грышкевіч