Беларуская Служба

Творчая прастора і крама «Кропка» ў літоўскай сталіцы прапануюць набыць беларускія сувеніры

19.03.2025 17:15
Апрача беларускіх, ёсць і ўкраінскія майстрыхі, і літоўскія, і жамайціцы. 
Аўдыё
  • Творчая прастора і крама «Кропка».
 .
Беларускія сувеніры.Фота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё

Калі давядзецца Вам трапіць у Вільню і будзеце шукаць там беларускія сляды, дык варта наведаць таксама месца, якое знаходзіцца зусім побач Ратушы – на вуліцы Савічаўс. Там таксама знаходзіцца Музей Чурлоніса і галоўны корпус Еўрапейскага Гуманітарнага ўніверсітэту. А тое месца, якое варта наведаць, гэта творчая прастора і крама пад назвай «Кропка», якой кіруе Зміцер Фурманаў. З уладальнікам пагутарыў Яраслаў Іванюк.

Зміцер Фурманаў: Бізнес-план мы пачалі разглядаць пасля таго, як наведалі з жонкай такі шоурум і паглядзелі, што там майстрыхі самі арандуюць гэтую прастору зусім не ў цэнтры Вільні, а на ўскрайку, каб можна было ім там займацца рознай вытворчасцю. І мы падумалі, што было б цудоўна, каб такая сувенірная крама была ў цэнтры літоўскай сталіцы. І мы спадзяваліся, што ў нас будзе прадстаўлена можа 20-30 майстроў максімум. А тым часам у нас у краме ўжо вытворчасць больш за сотні майстроў.


Крама і творчая беларуская прастора ў Вільні. Крама і творчая беларуская прастора ў Вільні.

На дадзены момант у нас, апрача беларускіх, ёсць і ўкраінскія майстрыхі, і літоўскія, і жамайціцы ёсць. Яны сябе вызначаюць менавіта такім чынам і кажуць, што, маўляў, мы не літоўцы. І вось вырабы з бурштыну гэта ад іх. Ёсць таксама мясцовая полька, мясцовы яўрэй і некалькі расіянак.

Сувеніры. Сувеніры.

Вы згадалі пра бурштын. Што яшчэ можна ў Вас набыць?

Зміцер Фурманаў: У асноўным гэта магніцікі. Турысты часта бяруць таксама бірулкі. Мы планавалі, што будзем займацца толькі сувенірамі, але з часам дадаліся таксама і беларускія кнігі ад розных выдавецтваў, цішоткі, байкі, карціны і гэтак далей. То бок, мы прапануем тут розныя тавары, а не толькі сувеніры.


Сувеніры. Сувеніры.

Калі прыходзяць беларусы, то звычайна набываюць байкі ці цішоткі. Карціны прадаюцца ў нас не так добра, як хацелася б, хаця карціны тут якасныя. Добра прадаюцца прадукты з ільну. Маем некалькі майстрых, якія займаюцца вытворчасцю тавараў з ільну.

Яраслаў Іванюк