Беларуская Служба

ЕЗ збіраецца змяніць спосаб маркіроўкі прадуктаў харчавання

12.08.2019 16:10
Адпаведны знак акрэсліць колькасць спажытага вуглякіслага газу падчас вытворчасці харчоў.
Ілюстрацыйны здымакTwin Design/Shutterstock.com

Еўрапейскі Звяз распрацоўвае новы спосаб маркіроўкі прадуктаў харчавання, які акрэсліць колькасць спажытага вуглякіслага газу падчас яе вытворчасці – паведамляе Rzeczpospolita. Пакуль невядома, ці новыя вырашэнні пачнуць дзейнічаць ва ўсёй супольнасці. Калі так станецца, гэта можа аслабіць канкурэнтаздольнасць польскага харчавання, паколькі вытворцы ў Польшчы карыстаюцца не экалагічнымі крыніцамі энергіі (вугаль).

Як будзе выглядаць маркіроўка? Яна будзе падобная да таго знаку, які цяпер прымушаны ставіць на сваіх тавараў вытворцы бытавой тэхнікі – колькі энергіі выкарыстоўвае, скажам, пральная машына ці лядоўня. Толькі тут гаворка ідзе не пра спажываную электраэнергію ў часе эксплуатацыі, а выкарыстанне энергіі ці вады падчас вытворчасці. Калі польскія вытворцы далей будуць карыстацца не экалагічнымі крыніцамі энергіі, канкурэнтаздольнасць іх вырабаў можа значна панізіцца. У выніку яны могуць страціць сваю пазіцыю на рынках ЕЗ.

Галоўнай крыніцай вытворчасці электраэнергіі ў Польшчы з’яўляецца каменны вугаль. Адпаведна, польскія прадукты атрымаюць значна горшыя адзнакі, чым тавары з Францыі ці Нямеччыны, дзе працэнтны ўдзел узнаўляльных крыніц энергіі значна большы.

Па словах старшыні Форуму Энергіі Яанны Мацьковяк-Пандэры, многія спажыўцы могуць адмовіцца ад набыцця прадукту, калі ўбачаць, што яго вытворчасць аказала горшы ўплыў на навакольнае асяроддзе, чым іншага прадукту. Пакуль што спажывец не можа даведацца, з якіх крыніц паходзіла электраэнергія, якой карысталіся падчас вытворчасці. Калі ж паявіцца адпаведная маркіроўка, такая інфармацыя стане лёгкадаступнай, і вытворцы электраэнергіі будуць прымушаныя шукаць больш экалагічныя спосабы яе вытворчасці.