«Дзяржава – эканоміка – бяспека: падставы польскай эканомікі будучыні» – пад такай назвай пачаўся 5-ф Агульнапольскі эканамічны саміт у горадзе Седльцы.
Галоўным арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Еўрапейскі цэнтр бізнесу, а ганаровым патронам – прем’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
У двухдзённай сустрэчы ўдзел прымаюць прадстаўнікі ўраду, прадпрымальнікі, навукоўцы і эксперты. Форум прысвечаны энергетыцы, інвестыцыям, макраэканоміцы і транспарту. Акрамя таго, на форуме адбудзецца ўрачыстае ўручэнне ўзнагароды «Бурштын польскай эканомікі 2019».
Інфармацыйную падтрымку форума забяспечвае Польскае Радыё 24 – інфармацыйны канал Польскага радыё.
аз/аев