Беларуская Служба

Адмова ад расійскага газу павялічыць энергетычную бяспеку Польшчы

19.11.2019 16:01
PGNiG адмовіўся прадаўжаць з расійскім канцэрнам „Газпром”кантракт на газ.
Ямал — Еўропа — расійскі магістральны экспартны газаправод By Samuel Bailey (sam.bailus@gmail.com) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8462300

Кіраўнік кабінета прэм'ер-міністра Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) лічыць, што заканчэнне некарыснага для Польшчы ямалскага кантракту, заключанага паміж канцэрнам „Газпром” і кааліцыйным урадам Польскай сялянскай партыі і „Саюзу левых дэмакратычных сілаў”, прычыніцца да павелічэння незалежнасці і бяспекі краіны.

Нагадваем, на мінулым тыдні Польскі нафтагазавы канцэрн PGNiG афіцыйна паведаміў канцэрну „Газпром” аб жаданні не прадаўжаць кантракт на пастаўкі прыроднага газу.

Прычыны, гэта, перш за ўсё, вельмі высокія цэны на газ, які палякам прадае „Газпром”, і нестабільныя пастаўкі.

Нагадваем, бакі дагавора абавязаны падаць дэкларацыю аб далейшым супрацоўніцтве пасля 2022 года, то бок тры гады да запланаванага заканчэння тэрміну яго дзеяння.

Міністр Міхал Дворчык лічыць, што згаданае рашэнне паказвае паслядоўнасць правых сілаў у Польшчы ў пошуку дыверсіфікацыі крыніц паставак газу.

- Працы па сапраўднай дыверсіфікацыі паставак газу праводзіліся ўжо ў 2005-2007 гадах. Цяпер гэтыя намаганні ажыццяўляюцца. З аднаго боку, ёсць звадкаваны газ, які пры пасярэдніцтве газапортаў паступае ў Польшчу. З другога - Baltic Pipe, які дазволіць атрымліваць газ з нарвежскіх залежаў. Усё гэта ўплывае на незалежнасць і рост энергетычнай бяспекі не толькі Польшчы, але і ўсяго рэгіёну.

Міхал Дворчык адзначыў, што па тэрыторыі Польшчы надалей будзе працягвацца транспарт расійскага газу ў іншыя краіны рэгіёна.

Гэтак званы Ямалскі дагавор быў заключаны 25 верасня 1996 года і дзейнічае да 31 снежня 2022 года. Паводле PGNiG, у 2023 годзе кампанія зможа задаволіць унутраны попыт на газ у памеры звыш 24 мільярдаў кубічных метраў. Гэта будзе сыравіна з бяспечных крыніц - у тым ліку з Нарвегіі, звадкаваны газ і газ з айчыннай здабычы.

Да 2022 года павінен быць гатовы трубаправод Baltic Pipe, які праз тэрыторыю Даніі і па дне Балтыйскага мора злучыць нарвежскія газавыя радовішчы з Польшчай.

аз