Беларуская Служба

У Еўропе расце папулярнасць польскіх электрычных ровараў

30.06.2020 14:45
На электрычным ровары можна праехаць нават 120 кіламетраў без падзарадкі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/monticello

У Еўропе расце папулярнасць польскіх ровараў – паведамляе Rzeczpospolita. Праўда, гаворка ідзе не пра традыцыйныя веласіпеды, а электрычныя. Заваёўвае еўрапейскія рынкі між іншым лодзінская кампанія TrybEco, якая вырабляе электрычныя ровары, мапеды і самакаты. Гэта добры час, паколькі папулярнасць электрычных машын ідэальна ўпісваецца ў еўрапейскія трэнды.

Попыт на электрычныя ровары цяпер вельмі высокі і далей расце. Па-першае, на такіх машынах лягчэй і прыемней ездзіць, чым на звычайным ровары, а па-другое, расце экалагічная свядомасць людзей. У некаторых краінах Заходняй Еўропы існуюць таксама розныя льготы для ўладальнікаў электрычных машын.

TrybEco развівае ўласную сетку продажу ў розных краінах дзякуючы франшызе. Па словах старшыні кампаніі Томаша Пшыгуцкага (Tomasz Przygucki), фірма развівае супрацу на тэрыторыі Германіі, Галандыі, Славакіі, Ірландыі ды Швейцарыі.

На электрычным ровары можна праехаць нават 120 кіламетраў без неабходнасці падзарадкі акумулятара. Зарадзіць электрычны ровар можна ў звычайнай разетцы за некалькі гадзін.

нг