Пачынаючы са жніўня сёлета ў Еўрапейскім Звязе пачне дзейнічаць новая дырэктыва, якая змяняе правілы камандзіровак. Дакумені б’е ба краінам Усходняй Еўропы, у тым ліку па малым і сярэднім фірмам у Польшчы.
Новаўвядзенні ўскладняць працу фірмаў, які высылаюць свае кадры за мяжу. Менавіта польскія фірмы больш за ўсіх у Еўразвязе пасылаюць сваіх працаўнікоў у камандзіроўкі.
У сувязі з гэтым Польшча намаглася процідзейнічаць прыняццю новай Дырэктывы ЕЗ аб камандзіроўках. Варшава разам з Будапэштам падала адпаведны позаў у Еўрапейскі суд.
У пазове Польшча і Венгрыя сцвярджаюць, што новая дырэктыва ЕЗ парушае прынцып свабоды аказання паслуг, ускладняе канкурэнцыю, а тксама паглыбляе гаспадарчыя падзелы сярод краінаў чальцоў Еўразвязу. Пакуль Суд ЕЗ не прыняў пастановы па гэтым пытанні, але раней у СМІ трапляла інфармацыя аб тым, што не варта спадзявацца пазітыўнага для Польшчы рашэння, у тым ліку пра гэта паведамляла карэспандэнта Польскага радыё ў Бруселю Бэата Пламецка:
-Польшча супрацьстаіць гэтым зменам ужо на працягу некалькіх гадоў. Паводле польскіх уладаў, працэдура адпраўкі ў камандзіроўку будзе значна ўскладненая, павысіцца бюракратызацыя гэтага працэсу, вырастуць выдаткі. Гэта асаблівым чынам ударыць па малых і сярэдніх фірмах.
Калі Еўракамісія прапанавала праект дырэктывы, Варшава крытыкавала яе, бо Еўракамісія «прагнулася» пад уплывам краінаў Заходняй Еўропы. Танныя працаўнікі з Усходняй Еўропы з’яўляюццца вялікай канкурэнцыя для тамтэйшых фірмаў. Менавіта фірмы ў Заходняй Еўропе хацелі абмежаваць наплыў кадраў з усходу, а потым заняць іх месца.
Змены ў еўрапейскім заканадаўстве, якія датычаць камандзіровак, перад усім абмяжоўваюць іх тэрмін. Максімальны тэрмін камандзіроўкі скарочаны да аднаго года, з магчымасцю яе падаўжэння на 6 месяцаў. Пасля гэтага тэрміну, працаўнікі, якія застаюцца ў дадзенай краіне ЕЗ, будуць падпарадкаваныя працоўнаму заканадаўства менавіта гэтай краіны.
Польшча і Венгрыя, калі галасавалі супраць гэтых новаўвядзенняў, пераконвалі, што яны не патрэбныя, бо папярэднія нормы камандзіровак гарантавалі добрую раўнавагу паміж аховай правоў працаўнікоў і эканамічнай свабодай. На думку венгерскага і польскага ўрадаў, новаўвядзенні замест паляпшэння становішча працаўнікоў, стануць элементам пратэкцыянізму краінаў Заходняй Еўропы, што цалкам супярэчыць ідэі свабоды паслуг у ЕЗ.
Адметна, што нягледзячы на моцную палярызацыю палітычнай сцэны ў Польшчы, на лавах Еўрапейскага Парламенту польскія дэпутаты, незалежна да палітычнай прыналежнасці, усе як адзін, выступалі супраць знямення заканадаўства аб камандзіроўках.
Польская еўрадэпутатка ад апазіцыйнай партыі «Грамадзянская Платформа» Эльжбета Лукацеўска непасрэдна займаецца пытаннем Дырэктывы ЕЗ аб камандзіроўках. Палітык падзяляе меркаванне аб пратэкцыянізме больш заможных краінаў ЕЗ, закладзеным у новаўвядзенні:
-Існуе занепакоенасць, што пад маркай барацьбы за роўныя заробкі, выкарыстоўваецца метад пратэкцыянізму – абмежаванне канкурэнцыі коштам таннейшых фірмаў з Усходняй Еўропы. Менавіта заробкі былі галоўным элементам эканамічнай прывабнасці фірмаў з нашага рэгіёну. Пасля прыняцця новай дырэктывы атрыманне кантрактаў фірмамі з Усходняй Еўропы стане значна больш складаным.
У сваю чаргу еўрадэпутат ад кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» Косма Златкоўскі, каментуючы прыняцце новай Дырэктывы ЕЗ аб камандзіроўках, звяртае ўвагу на блюзнерскую пазіцыю прадстаўнікоў краінаў Заходняй Еўропы:
-Тут вельмі моднае паняцце «сацыяльны дэмпінг». Наш працаўнік, працаўнік ва Усходняй Еўропе зарабляе меней, чым яны, гэта праўда, але ў яго і выдаткі значна меншыя. Яны хочуць выраўняць узровень заробкаў не ў клопаце пра нашых працаўнікоў, а каб зачыніць для і х свой рынак.
На жаль супраціў краінаў Усходняй Еўропы аказаўся марным, новая рэдакцыя Дырэктывы аб камандзіроўках была прынятая і ў хуткім часе пачне дзейнічаць. Гэтыя змены крануць 2 млн працаўнікоў, бо менавіта столькі чалавек у Еўразвязе штогод адпраўляецца ў доўгатэрміновыя камандзіроўкі – большасць з іх палякі.
Падобнае новаўвядзенні Брусель рыхтуе і для лагістычнай галіны. 8 ліпеня павінна адбыцца галасаванне па зменам у Транспартнай дырэктыве ЕЗ, якая і зноў б’юць ба малых і сярэдні транспартных фірмах ва Усходняй Еўропе, у тым у Польшчы.
Слухайце аўдыё!
PR/эж