На дадзены момант колькасць захварэлых на каранавірус у Афрыцы складае каля 600 тысяч чалавек. За апошні месяц траціна афрыканскіх краін сутыкнулася са значным ростам захворванняў, больш чым у 2 разы.
Буйнымі агмянямі хваробы можа стаць Нігерыя, Камерун ды Кенія. Найгорш сітуацыя выглядае ў Паўднёвай-Афрыканскай Рэспубліцы (ПАР). Цяпер тут налічваецца палова ўсіх захварэлых на афрыканскім кантыненце. Апошнія дні тут выкрываецца каля 10 тысяч хворых за суткі.
Найлепшая эпідэміялагічная сітуацыя цяпер у Егіпце. У параўнанні з паловай чэрвеня, калі выкрывалася каля 1800 новых інфекцыяў у суткі, цяпер колькасць заражаных змалела да 900 у дзень.
Сусветная арганізацыя здароўя папярэджвае, што каранавірус хутка дэзарганізуе слабыя медычныя службы афрыканскіх краін. Таксама эпідэмія моцна ўдарыць і па эканоміцы кантынента. Эксперты прагназуюць скарачэнне ВУП афрыканскіх дзяржаў на ўзроўні 5%.
юл