Насуперак спадзяванням, не вытворцы лекаў ці медычнай апаратуры найбольш скарысталіся пандэміяй. Найбольшыя карысці атрымае гандаль онлайн. Гэта пацьвярджаюць статыстычныя звесткі, – піша Катажына Кухарчык на старонках сённяшняга нумару Rzeczpospolita.
Фінансавы партфель кампаніі «Aмазон» на амерыканскай біржы перавышае паўтара трыльёна долараў. Гэта ў 12 разоў больш, чым вартасць усіх польскіх фірмаў на Варшаўскай фондавай біржы.
Рост папулярнасці продажу онлайн цесна звязаны з пандэміяй, але калі яна скончыцца, гэта не зменіцца. Польшча займае першыя месцы ў свеце паводле росту закупаў па інтэрнэце. Сёлета выдаткі палякаў да канца году вырастуць на 30% і гэта найбольш у Еўропе.
Хуткасць, зручнасць – гэта толькі некаторыя карысці ад закупаў онлайн.
Традыцыйныя крамы напэўна не знікнуць з польскага ландшафту, але будзе іх значна менш, – сцвярджае каментатарка Rzeczpospolita.
яс