Сучасны беспілотнік будзе сачыць за бяспекай трубаправода Вроцлаў – Остраў Велькапольскі.
Нафта-газавая кампанія PKN ORLEN рэалізуе інавацыйнае рашэнне, накіраванае на павышэнне бяспекі паставачнай інфраструктуры.
"БЛА працуе бясшумна, хутка перамяшчаецца і адзначаецца высокай трываласцю. Задача беспілотніка – спрасціць працу службаў па бяспецы ўстановак PKN Orlen. Асноўная задача прылады – праверыць, ці з трубаправода не бяруць нелегальна сыравіну", – кажа Кацпэр Буднік (Kacper Budnik) – дырэктар прадпрыемства BZB UAS, якое распрацавала БЛА і праграмнае забеспячэнне.
- Беспілотнік перамяшчаецца з хуткасцю 70км/г. Падчас палёту прылада збірае фотаграмметрычныя дадзеныя, то бок робіць здымкі. Адразу вызначае месцазнаходжанне. Пасля прызямлення апарата здымкі загружаюцца на камп'ютар. Праграма сама аналізуе дадзеныя, і вызначае, ці былі спробы ўмяшальніцтва.
У рамках працы над сістэмай выяўлення пашкоджанняў трубаправода выкарыстаны алгарытмы, якія вызначаюць, ці зрабіў гэта чалавек, ці сілы прыроды.
Ідэя выкарыстання БЛА для аховы бяспекі трубаправода PKN ORLEN была распрацаваная ў якасці стартапу і рэалізаваная ў рамках праграмы паскарэння Space3ac Scale Up II.
яс