Беларуская Служба

Мінздароўя пераадольвае праблемы з уладкаваннем на працу лекараў з Беларусі і Украіны

16.03.2021 14:27
„Хуткая дарожка” па працаўладкаванні медыкаў з краінаў, якія не з’яўляюцца членамі ЕС, не падабаецца Вышэйшаму медыцынскаму савету.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) заявіў, што ў ведамства паступіла 170 зваротаў лекараў з-за ўсходняй мяжы, якія зацікаўленыя працаўладкаваннем у Польшчу. Зараз праходзіць разгляд гэтых заявак:

- У ведамства паступіла 170 заявак ад замежных лекараў, зацікаўленых працай у Польшчы. Заявы разглядаюцца неадкладна. Калі лекар атрымае станоўчы адказ з боку Мінздароўя, то можа пачаць працу ў Польшчы. Гарантую, што чыноўнікі робяць усё магчымае, каб паскорыць згаданы працэс.

У ажыццяўленні гэтак званай „хуткай дарожкі” па працаўладкаванні медыкаў з краінаў, якія не з’яўляюцца членамі ЕС, сумняецца Вышэйшы медыцынскі савет. Ён тлумачаць, што прапанаваныя працэдуры не дазваляюць дастаткова праверыць веды і кваліфікацыі лекараў-кандыдатаў на працу ў Польшчы.

Спрошчаныя працэдуры працаўладкавання замежных медыкаў улады запрапанавалі ў сувязі з адсутнасцю медыцынскага персаналу ў краіне, асабліва ў часе пандэміі каранавіруса.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Працаўладкаванне лекараў з краін, якія не з'яўляюцца чальцамі ЕЗ, павінна стаць прасцейшым

24.10.2019 12:20
Ведамства разлічвае, што гэта заахвоціць лекараў з краін звонку Еўразвязу да працы ў Польшчы.

Польскія лекары маюць сумневы адносна „хуткай дарожкі” па працаўладкаванні медыкаў з Усходняй Еўропы

03.03.2021 09:01
Паводле іх, уведзеныя ўладамі працэдуры, не дазваляюць дастаткова праверыць кваліфікацыі кандыдатаў на працу ў Польшчу.