Беларуская Служба

Блакада Суэцкага канала мае велізарны ўплыў на сусветную эканоміку

26.03.2021 16:15
10% сусветнага гандлю залежыць ад аднаго кантэйнернага карабля.
Судна блакуе Суэскі канал PAP/EPA/MAXAR TECHNOLOGIES HANDOUT

Цэны на тавары ўжо растуць, піша biznes.wprost.pl

Сусветны гандаль і транспарт адчуваюць вялікія цяжкасці амаль з самага пачатку пандэміі. Да праблем пандэміі далучылася блакада Суэцкага канала.

Праблема велізарная: гэта самая хуткая марская сувязь паміж Азіяй і Еўропай. Яна адказвае за прыкладна 10% сусветнага гандлю. Пастаўкі многіх прадуктаў і сыравіны будуць затрымлівацца, бо караблі павінны стаяць у чарзе на шмат кіламетраў альбо прайсці значна больш доўгі маршрут вакол Афрыкі.

Паводле дадзеных Refinitiv, кошт транспарціроўкі вадкага паліва ўжо вырас з 1,49 долара за барэль 22 сакавіка да 2,58 долараў 25 сакавіка. Гэта рост на 73%. У прыватнасці, індэксы паказваюць рост коштаў на грузавыя перавозкі і на іншых маршрутах.

Блакада Суэцкага канала ўскалыхнула ўвесь рынак марскога транспарту. Тавары, якія не могуць перамяшчацца па самым кароткім шляху, напрыклад, з Кітая ў Ратэрдам (як у выпадку з "Ever Given"), павінны ісці іншымі маршрутамі. Аналітыкі падлічылі, што штодзённае перакрыццё канала перашкаджае перавозцы грузаў на суму да 9,6 мільярда долараў. Кожная гадзіна затораў каштуе каля 400 мільёнаў долараў.

ав