Беларуская Служба

Рыхтуецца самы вялікі план будовы чыгуначных шляхоў у 21 стагоддзі

25.06.2021 15:38
У сувязі з пабудовай новага польскага аэрапорту – Цэнтральнага камунікацыйнага порту, які павінен спалучаць усю Польшчу сеткай чыгуначных і аўтамабільных дарог, рыхтуюцца буйныя інвестыцыі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFoto: materiały prasowe PKP PLK

 Найбольш працы плануецца выканаць пры пабудове новых чыгуначных шляхоў, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna. Комплексны план прадбачвае 1,8 тысяч кіламетраў новых ліній, якія спалучаць Варшаву і новы аэрапорт з усімі вялікімі гарадамі Польшчы. Такім чынам падарожжа з Вроцлава ў сталіцу Польшчы працягнецца не чатыры, а дзве гадзіны. З Лодзі цягнік даедзе ў Варшаву за 45 хвіліны.

Найбольш увагі звяртаецца менавіта на новыя шляхі вялікіх хуткасцяў. У канчатковым выніку цягнікі са сталіцаў усіх ваяводстваў павінны даязджаць да Цэнтральнага камунікацыйнага порту з хуткасцю 250 кіламетраў у гадзіну. На сваім шляху цягнікі закрануць таксама гарады, у якіх сённяшняя чыгуначная інфраструктура не выконвае патрэбаў жыхароў. Сярод іх такія гарады як Ломжа, Замасць і Грудзёндз. Паводле планаў 1,8 тысячы новых шляхоў павінна быць гатова да 2034 года.

Адмыслоўцы асцерагаюцца аднак, бо настолькі буйная інвестыцыя і фактычнае стварэнне новай сеткі вымагае шмат працы на этапе праектаў. Перш чым пачаць будаваць першую частку, выканаўцы павінны ведаць і афіцыйна зацвердзіць усе маршруты. Гэта важна, таму што, калі адна частка такой сістэмы не зможа быць выкананай, усе астатнія, і ў выніку ўвесь праект, панясуць страты. Абнадзейвае тое, што такі буйны план развіцця чыгункі поўнасцю ўпісваецца ў планы ЕС па змене фокусу з аўтамабільных на больш экалагічныя чыгуначныя шляхі, чытаем у выданні Dziennik Gazeta Prawna.

аев