Беларуская Служба

Цэны на паліва знізіліся на 50-60 грошаў за літр

02.02.2022 10:20
Цана на бензін знізілася ў сярэднім да 5,19 зл., а дызельнага паліва да 5,24 зл. за літр.
W Berlinie o 60 centów drożej na litrze niż w Polsce.
W Berlinie o 60 centów drożej na litrze niż w Polsce.shutterstock/ Jan van der Wolf

У сувязі са зніжэннем устаноўленага законам ПДВ на паліва зменшыліся і цэны на 50-60 грошаў за літр паліва, гэта вынікае з папярэдняга аналізу рынку парталам e-petrol.pl.

З 1 лютага з 23% да 8% знізілася стаўка падатку на дадзеную вартасць на паліва: дызельнае паліва, біякампаненты, якія складаюць само паліва, бензін, звадкаваны газ. Падчас адмысловай прэс-канферэнцыі ў аўторак прэм'ер Польшчы Матэуш Маравецкі і прэзідэнт Польскай нафтагазавай кампаніі Orlen Даніэль Обайтэк паведамілі, што кошт бензіну знізіўся ў сярэднім да 5,19 зл., а дызельнага паліва да 5,24 зл. за літр.

«Гэта яшчэ не поўная карціна, але вы можаце бачыць, што цэны ўпалі на 50-60 грошаў за літр бензіну і дзыпаліва і на 20-30 грошаў за літр аўтагазу. Не ўсе АЗС паспелі адаптаваць свае цэны да новых умоў, таму мы будзем назіраць зніжэнне на цэнаў яшчэ некалькі дзён», – звярнуў увагу аналітык рынку паліва партала e-petrol.pl Якуб Багуцкі. Эксперт адзначыў, што не варта чакаць паўсюднага зніжэння цэнаў на паліва на 70 грошаў за літр, як гэта адбылося на АЗС кампаніі Orlen.

Зніжэнне коштаў на паліва прывядзе да павелічэння трафіку на запраўках у бліжэйшыя дні, але гэта не працягнецца доўга. Запраўкам будзе цяжка аднавіць падзенне маржы, якое адбылося ў апошні час, падсумаваў аналітык парталу e-petrol.pl.

эж

У Польшчы зніжаны ПДВ на прадукты і паліва

01.02.2022 12:12
 ПДВ на паліва зніжаецца з 23% да 8%, а на асноўныя прадукты харчавання да 0%.