Беларуская Служба

PKN Orlen пабудуе ў Плоцку ўстаноўку для ачысткі газавых адкідаў

08.02.2022 08:29
Кошт інвестыцыі складзе амаль 350 мільёнаў злотых (амаль 77 мільёнаў еўра).
PKN Orlen
PKN OrlenKarolis Kavolelis/Shutterstock

У Плоцку будзе пабудавана ўстаноўка для ачысткі газавых адкідаў тэхналагічнага працэсу. Паліўная кампанія PKN Orlen падпісала па гэтай справе пагадненне з Orlen Projekt. Работы пачнуцца ў сакавіку. Кошт інвестыцыі складзе амаль 350 мільёнаў злотых (амаль 77 мільёнаў еўра). Яна павінна быць здадзеная ў эксплуатацыю ў 2024 годзе.

«У адпаведнасці са стратэгіяй да 2030 года мы плануем вылучыць агулам 140 мільярдаў злотых (амаль 31 мільярд еўра) на інвестыцыі ў групу Orlen. Адным з элементаў гэтай дзейнасці з'яўляецца паслядоўнае зніжэнне выкідаў з нашых заводаў. Новая ўстаноўка, якая будзе пабудаваная ў Плоцку, зʼяўляецца яшчэ адной праэкалагічнай інвестыцыяй групы Orlen з мэтай дасягнення вугляроднай нейтральнасці да 2050 года», – паведаміў у адмысловым прэс-рэлізе старшыня кампаніі PKN Orlen Даніэль Абайтэк.

IAR / аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Цэны на паліва знізіліся на 50-60 грошаў за літр

02.02.2022 10:20
Цана на бензін знізілася ў сярэднім да 5,19 зл., а дызельнага паліва да 5,24 зл. за літр.