Беларуская Служба

Польскія службы старанна кантралююць грузавікі на мяжы з Беларуссю

05.04.2022 10:02
У выніку кіроўцы фураў прымушаныя чакаць на мяжы нават да 80 гадзінаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.shutterstock.com/ilmarinfoto

Польскія службы старанна кантралююць грузавікі, якія выязджаюць у Беларусь. Гэта згодна з рашэннем міністраў фінансаў і МУС Польшчы. Кіроўцы чакаюць у чэргах на мяжы нават 80 гадзін, паведаміў віцэ-міністр унутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік.

«Усе нашы памежныя службы, якія адказваюць за мытны і памежны кантроль, вельмі скрупулёзна правяраюць кожны аўтамабіль. Мы павінны быць упэўнены, што фуры не перавозяць тавараў «падвойнага прызначэння».

Гэта паводле рэкамендацыі міністра фінансаў і міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі», – падкрэсліў намеснік кіраўніка МУС.

Ён прызнаў, што ў выніку скрупулёзнай праверкі «чэргі на мяжы могуць дасягаць 80 гадзін.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

На мяжы з Польшчай кіроўцы перакрылі дарогу

14.02.2022 12:18
Дальнайбойшчыкі абураныя тым, што некаторыя праязджаюць без чаргі «па блату».