Дзясяткі кіроўцаў 14 лютага выйшлі на дарогу і пачалі самастойна рэгуляваць рух фур. Чарга каля пераходу расцягнулася на 20 кіламетраў. Кіроўцы скардзяцца, што стаяць днямі без руху, некаторыя спрабуюць праехаць па-за чаргою.
- За 27 гадзін я не праехаў ні аднаго сантыметра, - абураецца кіроўца, які стаіць у чарзе грузавікоў паблізу населенага пункта Памежны. У гэты час міма мяне ў бок мяжы пастаянна праязджаюць без чаргі іншыя грузавікі. Гэта трэба спыніць.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту, чарга на выезд перад памежным пераходам «Бераставіца» складае больш за 570 фур.
юл