Павышэнне працэнтных ставак з'яўляецца інструментам, які зніжае попыт і процідзейнічае інфляцыі, нагадаў у эфіры Польскага радыё 24 дарадца кіраўніка НБП Цэзары Мэх(Cezary Mech). Паводле яго, цяперашняя сітуацыя на фінансавым рынку звязана з чатырма макраэканамічнымі фактарамі – энергетычным, харчовым, ростам дзяржаўных выдаткаў і адсутнасцю некаторых паслуг:
- Усё гэта мае макраэканамічны ўплыў на запаволенне ВУП і рост інфляцыі, якому ў аспекце экспансіўнай падаткавай палітыкі, звязанай з дзяржаўнымі выдаткамі, НБП павінен супрацьдзейнічаць, між іншым, шляхам павышэння працэнтных ставак. Нагадваю працэнтныя стаўкі павінны прычыніцца да абмежавання попыту.
На мінулым тыдні Савет па грашова-крэдытнай палітыцы Польшчы павысіў працэнтныя стаўкі на адзін працэнтны пункт, то бок да 4,5 працэнта і, паводле заяваў НБП, гэта не канец. У выніку штомесячныя выплаты па іпатэчных крэдытах выраслі нават на некалькі сотняў злотых. Чарговае паседжанне савета, на якім будзе прынята рашэнне аб працэнтных стаўках, запланаванае на 5 траўня.
IAR /аз