У лютым рознічны тавараабарот у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 8,1 працэнта, у студзені – на 10,6 працэнта, пра сведчаць дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення. Эксперты Польскага эканамічнага інстытута адзначаюць, што гэтае запаволенне росту адпавядае прагнозам.
Паводле іх, тавараабарот значна павялічыўся за кошт запраўкі аўтамабіляў у апошні тыдзень лютага, адразу пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны. Акрамя таго, дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення таксама паказваюць на добрыя вынікі па продажу лекаў і касметыкі, як эфект дапамогі бежанцам з Украіны.
«Вельмі кепскія вынікі мы назіраем у аўтамабільнай прамысловасці (-20,0%) і ў сегменце бытавой тэхнікі і аўдыё- і відэапрылад (-4,4%)», – ацэньваюць эксперты Польскага эканамічнага інстытута.
У наступныя кварталы рост спажывання працягне запавольвацца. Гэта вынік запаволення росту пакупніцкай здольнасці хатніх гаспадарак і агульнага эканамічнага спаду.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паказвае, што тэмпы росту заробкаў з улікам інфляцыі з чэрвеня знізіліся з 5,4% да 1,4 працэнта. Вайна ва Украіне паменшыла шанец на рост зарплатаў, а акрамя таго, інфляцыя працягне расці.
IAR /аз