Беларуская Служба

Прэм'ер Матэвуш Маравецкі: Польшча мае доступ да дастатковай колькасці прыроднага газу

02.05.2022 17:01
Паводле кіраўніка ўрада, пастаўкі з альтэрнатыўных крыніц забяспечваюць патрэбы краіны, якія складаюць 20 мільярдаў кубаметраў у год.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock/Kingtony

Польшча мае доступ да дастатковай колькасці прыроднага газу, нягледзячы на тое, што пастаўкі з Расіі былі спыненыя, запэўніў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. На дадзены момант склады запоўненыя ў больш чым 70 працэнтах, а газ трапляе ў нашу краіну праз газавы тэрмінал у Свінавуйсці.

Кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што ў апошнія гады Польшча дыверсiфікавала пастаўкі газу. У выніку пастаўкі з альтэрнатыўных крыніц забяспечваюць патрэбы краіны, якія складаюць 20 мільярдаў кубаметраў у год:

- Заканчваецца будаўніцтва газаправода ў Нарвегію, з якой газ у Польшчу пачне паступаць з канца бягучага года. Маем інтэрканектары з Чэхіяй, Германіяй. Польшча пабудавала свой інтэрканектар са Славакіяй, прапускная здольнасць якога складае 5 мільярдаў кубаметраў. На днях будзе запушчаны інтэрканектар з Літвой, прапускная здольнасць якога складае 2 мільярды кубаметраў.

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі падкрэсліў, што прычынай прыпынення паставак расійскага газу стала адмова плаціць за сыравіну ў рублях, чаго запатрабаваў Уладзімір Пуцін.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польскі ўрад працуе над аднаўленнем паставак газа ў месцы, дзе яны спыненыя з-за санкцый

28.04.2022 13:12
Пастаўкі спыніліся, калі пачалі дзейнічаць польскія санкцыі ў дачыненні да некаторых расійскіх кампаній.