Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў заўтра адпраўляецца з афіцыйным візітам у Іран. На месцы міністр аддасць даніну памяці палякам, якія там спачываюць, і правядзе перамовы з прадстаўнікамі іранскіх уладаў.
Прэс-сакратар МЗС Лукаш Ясіна паведаміў, што галоўнай мэтай візіту будзе 80-годдзе прыняцця Іранам палякаў, якія ўцякалі з СССР у 1942 годзе. «Таксама будзе палітычная частка візіту. Міністр будзе прыняты прэзідэнтам Ірана, сустрэнецца са старшынёй Ісламскай кансультатыўнай асамблеі, а таксама правядзе палітычныя кансультацыі са сваім калегам», – сказаў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў.
Сярод тэмаў, якія будуць абмяркоўвацца, таксама будзе расійская агрэсія супраць Украіны і пытанне польска-іранскага супрацоўніцтва ў галіне культуры і адукацыі.
Гэта першы за 8 гадоў візіт кіраўніка польскай дыпламатыі ў Іран.
ав