Міністры замежных спраў Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі – Збігнеў Раў, Эдгарс Рынкевічс, Габрыэліус Ландсбергіс і Эва-Марыя Ліймец – выказаліся ў пятніцу ў Рызе за павелічэннем сіл NATO ў рэгіёне ў сувязі са змяненнем сітуацыі ў сферы бяспекі.
29 красавіка міністр Збігнеў Раў сустрэўся з кіраўнікамі дыпламатыі Эстоніі – міністрам Евай Марыяй Ліймец, Літвы – міністрам Габрыэліюсам Ландсбергісам і Латвіі – міністрам Эдгарсам Рынкевічсам.
Міністры абмеркавалі магчымасці далейшага павышэння прыхільнасці міжнароднай супольнасці да падтрымкі Украіны, каб яна змагла перамагчы ў вайне, выкліканай Расіяй.
У гэтым кантэксце абмяркоўвалася пастаўка Украіне ўзбраення і ваеннай тэхнікі, далейшае ўзмацненне санкцый супраць Расіі, барацьба з расійскім уплывам у еўрапейскіх краінах, доўгатэрміновая падтрымка Украіны. Міністры пацвердзілі жаданне актывізаваць кантакты і супрацоўніцтва паміж Польшчай і краінамі Балтыі ў рамках Еўрасаюза і НАТА.
Міністры абмеркавалі падрыхтоўку да сёлетняга саміту NATO ў Мадрыдзе. Асаблівую ўвагу яны звярнулі на неабходнасць узмацнення палітыкі стрымлівання і абароны, у тым ліку ваеннай прысутнасці на ўсходнім флангу альянсу.
ав