Беларуская Служба

Еўрасаюз не збіраецца прызнаваць Лукашэнку - Ціханоўская

11.02.2025 09:26
Кіраўнік Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі сустрэлася ў Бруселі з прэзідэнтам Еўрапейскай рады.
Святлана Ціханоўская і Антоніу Кошта крыніца: x.com/eucopresident

Еўрапейскі Саюз не збіраецца прызнаваць Аляксандра Лукашэнку і працягне падтрымліваць дэмакртычныя сілы, заявіла кіраўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская. Пра гэта яна паведаміла па выніках сустрэчы ў Бруселі з прэзідэнтам Еўрапейскай рады Антоніу Коштам.

Ціханоўская сказала, што пазіцыя ЕС нязменная – Брусель патрабуе  вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсій і ўдзелу Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны. Такія запэўніванні яна пачула ад Антоніу Кошты. 

Святлана Ціханоўская сказала, што падчас сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскай рады яны абмеркавалі каардынацыю намаганняў па ўзмацненні міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай вызвалення палітвязняў і пагрозы, звязаныя з ваеннай прысутнасцю Расіі ў Беларусі ды іх шырэйшыя наступствы для бяспекі Еўропы.

Святлана Ціханоўская таксама сустрэлася са старшынёй Еўрапейскага парламенту Рабертай Метсолай.

вс