Беларуская Служба

98% муніцыпалітэтаў падалі заяўкі на суфінансаванне стратэгічных інвестыцый

31.05.2022 10:21
Польскія ўлады падвялі вынікі праграмы па суфінансаванні стратэгічных інвестыцый у рамках другога этапу праграмы «Польскі парадак».
Прэм'ер Матэвуш МаравецкіPAP/Radek Pietruszka

98 працэнтаў муніцыпалітэтаў падалі заяўкі на суфінансаванне стратэгічных інвестыцый у рамках другога этапу Урадавай праграмы «Польскі парадак», паведаміў прэм'ер Матэвуш Маравецкі падчас падвядзення яе вынікаў:

- 98 працэнтаў польскіх муніцыпалітэтаў падалі заяўкі. Кожны з гэтых муніцыпалітэтаў атрымаў суфінансаванне на рэалізацыю, як мінімум, адной інвестыцыі.

Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Павел Шэфернакэр (Paweł Szefernaker) сказаў, што найбольшыя патрэбы мясцовага самакіравання, гэта інвестыцыі ў дарогі, водазабеспячэнне і каналізацыю, спорт і адукацыю:

- У рамках другога набору заявак у будзе пабудавана або адрамантавана 3,5 тысячы кіламетраў дарог, 5 тысяч кіламетраў тратуараў і больш за 700 школ, пройдуць мадэрнізацыю або будуць пабудаваныя. Таксама будуць пабудаваныя больш за 20 інфраструктурных будынкаў для Добраахвотнай пажарнай аховы.

Мэтай праграмы стратэгічных інвестыцый, рэалізаванай у рамках «Польскага парадку» зʼяўляецца, у тым ліку, стымуляванне інвестыцыйнай актыўнасці органаў мясцовага самакіравання, развіццё мясцовага прадпрымальніцтва, паляпшэнне ўмоў жыцця грамадзян і стварэнне новых працоўных месцаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Прэзідэнт Польшчы спадзяецца, што яго візіт у Егіпет адкрые новы раздзел ва ўзаемаадносінах

30.05.2022 20:12
Эканамічная супраца можа быць звязаная з лічбавай эканомікай, абароннай прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, кажа Анджэй Дуда.