Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы спадзяецца, што яго візіт у Егіпет адкрые новы раздзел ва ўзаемаадносінах

30.05.2022 20:12
Эканамічная супраца можа быць звязаная з лічбавай эканомікай, абароннай прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, кажа Анджэй Дуда.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда Foto: PAP/Mateusz Marek

Прэзідэнт Польшчы выказаў перакананне, што яго візіт у Егіпет пачне новую раздзел ва ўзаемаадносінах паміж краінамі. Пасля перамоваў з прэзідэнтам Абдулам Фатахам ас-Сісі ў Каіры Анджэй Дуда заявіў, што ў адносінах паміж абедзвюма краінамі шмат адбываецца.

Ён нагадаў, што ў Егіпет прыязджаюць тысячы польскіх турыстаў. Прэзідэнты размаўлялі аб развіцці эканамічнага супрацоўніцтва. Паводле кіраўніка польскай дзяржавы, эканамічная супраца можа быць звязаная з лічбавай эканомікай, абароннай прамысловасцю, але, перш за ўсё, сельскай гаспадаркай:

- Гэта галіна, у якой Польшча спраўляецца выдатна. Нашая краіна поўнасцю незалежная ў харчовым плане. Мы лічымся сур’ёзным экспарцёрам прадуктаў харчавання. Экспартуем ва ўвесь свет высокаяксаныя харчовыя прадукты. Сёння з прэзідэнтам мы размаўлялі пра магчымасць экспарту польскіх прадуктаў у Егіпет.

Анджэй Дуда запрасіў прэзідэнта Егіпту наведаць Польшчу.

IAR/аз

Прэзідэнт Анджэй Дуда: «Салідарнасць» – гэта элемент «польскай душы»

26.05.2022 14:44
Кіраўнік Польшчы прыняў удзел у ХХХ Нацыянальным з’ездзе дэлегатаў Незалежнага самакіроўнага прафесійнага саюза «Салідарнасць».