Меркаваннем прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, падтрымка Украіны вельмі важная, бо перамога краіны ў вайне з Расіяй можа забяспечыць мір Еўропе на доўгія гады, а нават дзесяцігоддзі. Падчас ранішняй прэс-канферэнцыі пасля вяртання з Кіева прэзідэнт таксама заклікаў будаваць добрасуседскія адносіны з Украінай і ўкраінцамі, нягледзячы на цяжкасці, якія прыносіць нашай краіне канфлікт на ўсходзе.
- Я прашу ўсіх суайчыннікаў, каб яны падтрымлівалі гасцей з Украіны, бежанцаў. І каб падтрымлівалі абаронцаў Украіны. Каб яны цярпліва пераносілі ўсе цяжкасці, якія прынесла вайна. Падтрымка Украіны для нас важная, таксама, як будаванне добрасуседскіх адносінаў паміж нашымі народамі – на дзесяцігоддзі, а нават на стагоддзі.
Падчас візіту ў Кіеў прэзідэнт Анджэй Дуда прапанаваў падпісаць новую дамову аб добрасуседстве з Украінай. Гэта ўстанавіла б новы стандарт у адносінах паміж дзвюма краінамі.
Сёння польскі лідар адпраўляецца ў швейцарскі Давос, дзе возьме ўдзел у Сусветным эканамічным форуме. Перамовы з сусветнымі лідарамі будуць прысвечаны Украіне і палітычным да эканамічным наступствам расійскага ўварвання.
IAR PR/нг