Беларуская Служба

Люблінскі аэрапорт у Бабімосце запушчае вакацыйныя рэйсы ў Турцыю

14.06.2022 12:01
Аэрапорт таксама прапануе вакацыйныя рэйсы ў Харватыю. Плануюцца і рэйсы ў Балгарыю і Гданьск.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: RyanMcGuire/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння стартуюць вакацыйныя рэйсы з аэрапорта Бабімост(Babimost) ля Зялёнай Гуры ў Турцыю. Рэйсы будуць ажыццяўляцца два разы на тыдзень: па аўторках і пятніцах.

Забраніраваць білеты можна на сайце аднаго з турыстычных агенцтваў. Пасажыры змогуць даехаць да аэрапорта «Бабімост», які распаложаны ў 35 кіламетрах ад Зялёнай Гуры на аўтобусе, які будзе адпраўляцца з аўтавакзала ў Зялёнай Гуры па аўторках а 9.30 і па пятніцах у 8.15, то бок у дні рэйсаў у Турцыю.

Нагадваем, пасажыры, якія накіроўваюцца ў Турцыю ў турыстычных мэтах на тэрмін да 90 дзён, вызваляюцца ад пашпартных і візавых патрабаванняў.

Аэрапорт у Бабімосце таксама прапануе вакацыйныя рэйсы ў Харватыю. Плануюцца і рэйсы ў Балгарыю і Гданьск.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

LOT запускае новыя рэйсы

31.05.2022 11:02
У тым ліку, з пятніцы будуць запушчаныя першыя прамыя рэйсы з Варшавы ў Баку.