Польскія авіялініі LOT запускаюць новыя рэйсы. Некалькі новых злучэнняў з'явяцца ў карце палётаў авіякампаніі ў апошнія дні мая і на пачатку чэрвеня. З пятніцы будуць запушчаныя першыя прамыя рэйсы з Варшавы ў сталіцу Азербайджана – Баку. Палёт будзе працягвацца больш за 4 гадзіны і будзе праходзіць 4 разы на тыдзень. Па словах старшыні PLL LOT Рафала Мільчарскага (Rafał Milczarski), Баку – гэта вельмі прывабная для палякаў мэта экскурсіяў:
- Цудоўная атмасфера, гасціннасць, супольная гісторыя, шмат польскіх акцэнтаў. Для многіх палякаў, гэта можа быць адкрыццё, то бок падарожжа па слядах палякаў, якія ў выніку розных гістарычных падзеяў знаходзілі прытулак у такіх краінах, як Азербайджан.
На пачатку вясны LOT абвясціў аб пашырэнні сваёй рэгулярнай маршрутнай сеткі. Рафал Мільчарскі дадаў, што ў бліжэйшыя дні ў раскладзе зʼявяцца яшчэ некалькі маршрутаў:
- 30 мая стартавалі рэйсы ў Каір – 5 разоў на тыдзень і ў Сараева – таксама 5 разоў на тыдзень, З 6 чэрвеня запускаем рэйсы ў Прышціну – 4 разы на тыдзень. Рэйсы ў Мумбаі стартуюць 31 мая. Новых спалучэнняў сапраўды шмат.
З пачатку 2022 года польскія авіялініі LOT запусцілі і аднавілі ў раскладзе палётаў некалькі рэйсаў. У маршрутнай сетцы з’явіліся рэйсы з Варшавы ў Дэлі, Ніцу і Кошыцы. LOT таксама супрацоўнічае з тураператарамі, фрахтуючы самалёты, якія будуць лётаць, у тым ліку, у Турцыю.
IAR /аз