Піку інфляцыі ў Польшчы можа чакаць у жніўні, калі згаданы паказчык складзе, хутчэй за ўсё, 16,5 працэнта, кажа Марцін Ключнік(Marcin Klucznik) з Польскага эканамічнага інстытута. Эканаміст пераконвае, што тэмпы росту коштаў на асноўныя паслугі і харчовыя прадукты ўжо запавольваюць.
Паводле прагнозаў, інфляцыя ў канцы бягучага і пачатку наступнага года знізіцца да 10 працэнтаў, але дасягненне мэты НБП па інфляцыі зойме некалькі гадоў:
- Працэс дасягнення інфляцыйнай мэты НБП будзе павольны і паэтапны. Гаворка ідзе пра тое, што з 16 і больш працэнтаў у вакацыі мы будзем павольна сыходзіць да 10 працэнтаў напрыканцы бягучага года і пачатку наступнага. Аднак дасягненне мэты НБП зойме, як мінімум, тры гады, таксама таму, што ў між часе трэба будзе адмовіцца ад Антыінфляцыйных шчытоў – а гэта палітычнае рашэнне.
Польскі эканамічны інстытут таксама прагназуе запавольванне эканамічнага росту з 8 да 3 працэнтаў. На думку Марціна Ключніка, гэтае запаволенне таксама прычыніцца да зніжэння інфляцыі.
Нагадваем, паводле хуткай ацэнкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, інфляцыя ў Польшчы павысілася з 13,9 працэнта ў траўні да 15,6 працэнта ў чэрвені.
IAR /аз