Паводле хуткай ацэнкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у сакавіку інфляцыя ў Польшчы вырасла да 10,9 працэнта з 8,5 працэнта ў лютым. Поўныя дадзеныя па гэтай справе ўпраўленне апублікуе 15 красавіка.
Якуб Рыбацкі(Jakub Rybacki) з Польскага эканамічнага інстытута звяртае ўвагу на рост цэнаў на паліва, прадукты харчавання і энерганосьбіты.
-Цягам бліжэйшых месяцаў мы спадзяемся далейшага росту цэнаў прадуктаў харчавання. Расійская вайна прычынілася да рэзкага росту цаны пшаніцы і іншага збожжа на сусветным рынку. Дайшло да спынення гандлю штучнымі ўгнаеннямі паміж Еўрасаюзам, Расіяй і Беларуссю. Зараз мы назіраем павышэнне оптавых цэнаў, што неўзабаве адлюструецца ў рознічных цэнах. Рост цаны сыравіны азначае рост прамысловай вытворчасці.
Паводле Польскага эканамічнага інстытута, верагодна, у 2023 годзе інфляцыя крыху знізіцца, але відавочнае запаволенне росту цэнаў будзе назірацца толькі праз два гады.
IAR/аз