Беларуская Служба

Міністэрства фінансаў выпусціць прыкладанне для электронных квітанцый

03.11.2022 08:27
Ведамства запэўнівае, што сістэма не будзе выкарыстоўвацца для кантролю кліентаў або прадпрымальнікаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства фінансаў працуе над папулярызацыяй электронных квітанцый, якія можна будзе загрузіць на смартфон. У наступным годзе ведамства прадаставіць бясплатнае мабільнае прыкладанне, але спадзяецца, што на рынку з'явяцца падобныя камерцыйныя праграмы.

Кліенту дастаткова ўсталяваць адно з іх і спампаваць унікальны ідэнтыфікатар, які будзе выкарыстоўвацца пры аплаце.

«Не трэба будзе даваць ніякіх дадзеных, нават нумар тэлефона», – запэўнівае ў інтэрвʼю «Dziennik Gazeta Prawna» дырэктар дэпартамента збору падаткаў у Міністэрстве фінансаў Аркадыюш Ядынак. Ён таксама гарантуе, што сістэма не будзе выкарыстоўвацца для кантролю кліентаў або прадпрымальнікаў.

аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка