Беларуская Служба

У Польшчы нулявая стаўка ПДВ на прадукты харчавання будзе прадоўжана на наступны год

29.11.2022 14:32
На патрабаванне Еўракамісіі, нулявая стаўка ПДВ у наступным годзе перастане распаўсюджвацца на прыродны газ, угнаенні і паліва.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/wsf-s

«У наступным годзе прадукты харчавання па-ранейшаму будуць вызвалены ад ПДВ», – заявіў віцэ-прэм'ер, міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Генрык Кавальчык (Henryk Kowalczyk). Палітык нагадаў, што захаванне нулявога ПДВ на прадукты харчавання будзе адпавядаць дырэктывам Еўрапейскай камісіі:

 - Еўрапейская камісія выдала пастанову аб адмене льгот па ПДВ для розных прадуктаў, такіх як паліва і ўгнаенні. На шчасце, для спажыўцоў, мы можам захаваць нулявы ПДВ на прадукты харчавання, і мы працягваем нулявую стаўку на наступны год.

Нулявы ПДВ прымяняецца да прадуктаў, якія раней абкладаліся падаткам у памеры 5%, у тым ліку, мяса, гародніна, садавіна, кашы і дзіцячае харчаванне. Пасля ўвядзення антыінфляцыйнага шчыта стаўкі ПДВ на паліва былі зніжаны да 8% з 23%, на электраэнергію і ацяпленне – да 5% з 23%, на прадукты харчавання і ўгнаенні – да 0%. Антыінфляцыйны шчыт у такім выглядзе дзейнічае ў Польшчы да канца гэтага года.

На патрабаванне Еўракамісіі, нулявая стаўка ПДВ у наступным годзе перастане распаўсюджвацца на прыродны газ, угнаенні і паліва.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі