Узровень беспрацоўя ў кастрычніку склаў 5,1 працэнта, як і ў верасні, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.
Паказчык адпавядае папярэдняй ацэнцы Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі.
Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец кастрычніка склала 796 тысяч чалавек супраць 801,7 тыс. месяцам раней і 910,1 тыс. год таму.
IAR/яс