Беларуская Служба

Tauron пабудуе першы ветрапарк у Сілезіі

13.12.2022 10:01
Зараз кампанія Tauron мае адзінаццаць ветрапаркаў па ўсяе Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Photo:Ben_Kerckx /pixabay.com/CC0 Public Domain

Tauron пабудуе першы ў Сілезіі ветрапарк магутнасцю ў 33 мегаваты. Інвестыцыя будзе размешчана недалёка ад гарадка Рацібуж (Racibórz), сказаў прэс-сакратар кампаніі Лукаш Зімнах (Łukasz Zimnoch):

- Будаўніцтва мы плануем пачаць яшчэ сёлета, а першую энергію атрымаць у першай палове 2024 года. Такім чынам Tauron пачне будаўніцтва свайго 12-га ветрапарка. Адначасова гэта першая такая інвестыцыя ў Сілезскім ваяводстве.

Зараз кампанія Tauron мае адзінаццаць ветрапаркаў па ўсяе Польшчы, дзе электраэнергію выпрацоўваюць 200 ветракоў агульнай магутнасцю ў 416 МВт. У 2025 годзе група плануе атрымліваць у ветравых, фотаэлектрычных і гідраэлектрастанцыях 1 600 МВт энергіі, а ў 2030 годзе – 3 700 МВт.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

«Уласныя сыравінныя рэсурсы – шанец на энергетычную бяспеку Польшчы»

15.11.2022 09:01
Зараз у свеце вельмі сур'ёзныя праблемы і выжывуць тыя, хто мае ўласныя рэсурсы, лічыць дарадца прэзідэнта па кліматычнай палітыцы.

Польшча мае ўнікальны геалагічны патэнцыял для захавання вадароду»

08.12.2022 10:01
Віцэ-міністр клімату пераконвае, што ў перспектыве Польшча магла б стаць магутным энергетычным сховішчам да Еўропы.