Да гэтага часу Польшча імпартавала з-за мяжы больш за 5 мільёнаў дадатковых тон вугалю, паведаміў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў эфіры TVP INFO. Кіраўнік польскага ўраду дадаў, што ўжо запланаваныя наступныя пастаўкі гэтай сыравіны:
- Пакуль з-за мяжы былі імпартаваныя больш за 5 мільёнаў дадатковых тон вугалю. Да канца года імпартуем яшчэ 4 мільёны тон. То бок у лістападзе і снежні па 2 мільёны тон.
Прэмʼер-міністр падкрэсліў, што мяняецца стаўленне мясцовых органаў улады да ўдзелу ў працэсе размеркавання вугалю:
- Я вельмі рады, што нам удалося пераадолець крызіс і муніцыпалітэты пагадзіліся, што працэс размеркавання вугалю добра падрыхтаваны ўрадам, і што яны здолеюць адабраць вугаль са складоў і паставіць тым, якім ён найбольш патрэбны – хатнім гаспадаркам.
Прэмʼер-міністр таксама адзначыў, што ўлады робяць усё магчымае, каб забяспечыць пастаўкі вугалю і знізіць кошт энергіі для хатніх гаспадарак. Ён таксама запэўніў, што ўрад пастаянна знаходзіцца ў курсе падзеяў.
Пасля апошняй сустрэчы вугальнага камітэта пад кіраўніцтвам прэмʼера прэс-сакратар урада Пётр Мюлер запэўніў, што вугаль будзе пастаўляцца ў мясцовыя органы ўлады на пастаяннай аснове. Паводле яго, асобныя муніцыпалітэты, паведамілі ваяводам пра свае патрэбы, якія складаюць ад некалькіх дзясяткаў да некалькіх сотняў тон сыравіны.
TVP INFO/IAR/аз