Прыняцце законапраекта аб прытулку (ustawa azylowa, — рэд.) дапаможа нам (пасля гадоў хаосу, карупцыі і фальшывых дзеянняў урада Маравецкага) аднавіць кантроль над нашай мяжой, — напісаў прэм'ер-міністр Дональд Туск у сацыяльных сетках.
Згодна з Законам, прыпыненне прыёму хадайніцтваў аб прадастаўленні прытулку на той ці іншай тэрыторыі можа быць аформлена пастановай Савета Міністраў па просьбе кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Абмежаванне будзе часовым і тэрмін яго дзеяння не можа перавышаць 60 дзён адначасова.
«Цяпер і сенат, і подпіс прэзідэнта, і ўрад нарэшце змогуць выдаць адпаведную пастанову. Дэмакратыя не павінна (і не можа) быць бездапаможнай перад абліччам міграцыйнага ціску», — напісаў кіраўнік урада Польшчы.
Сейм прыняў урадавыя змены ў Закон аб прадастаўленні абароны іншаземцам на тэрыторыі Рэспублікі Польшча (так званы Закон аб прытулку, ustawa azylowa). За новы рэгламент прагаласавалі 386 дэпутатаў, супраць былі 38 (у тым ліку ўвесь левы клуб, уся група Razam, група дэпутатаў KO і PiS).
Цяпер законапраект будзе накіраваны ў Сенат.
- У праекце законапраекта аб прытулку ёсць выключэнне для грамадзян РБ — беларусы змогуць па-ранейшаму падаваць заявы на абарону ў памежнай зоне. Але гэтае выключэнне не будзе працаваць у выпадку, калі ў дачыненні да беларуса спатрэбілася прымяніць меры прамога прымусу, зброю ці ўзбраенне, непасрэдна пасля перасячэння (або спробы перасячэння) мяжы з прымяненнем гвалту і ва ўзаемадзеянні з іншымі асобамі. Такой катэгорыі будзе ўвогуле адмоўлена ў прыняцці заявы на міжнародную абарону (бежанства).
IAR/вх