Беларуская Служба

Паліўная залежнасць ад Расіі. Ці ўзнікнуць праблемы з дызельным палівам?

17.12.2022 11:45
Польшча добра падрыхтаваная на скарачэнне паставак нафты з Расіі, але праблемай можа стаць паліўнае эмбарга ЕС, якое ўступіць у сілу 5 лютага 2023 года.
T.    .
Tанкер. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Inactive account – ID 12019/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 5 снежня дзейнічае эмбарга ЕС на транспарціроўку расійскай нафты морам. Польшча падпадае пад яго дзеянне толькі часткова – яна не можа купляць танкеры з нафтай, але можа імпартаваць нафту з нафтаправода «Дружба», піша тыднёвік Polityka. Труба мае дзве ніткі. Паўночная забяспечвае польскія (пераважна Плоцк) і нямецкія нафтаперапрацоўчыя заводы (Шведт і Леўна). У сваю чаргу паўднёвы пампуе сыравіну ў Славакію, Чэхію і Венгрыю. Урады Польшчы і Германіі ў траўні зрабілі палітычную заяву аб спыненні імпарту ў 2022 годзе, але пакуль невядома, ці будзе абяцанне выканана.

З польскага пункту гледжання адыход ад расійскай нафты не ёсць вялікай праблемай, таму што Польшча можа цалкам абслугоўваць абодва НПЗ у Плоцку і ​​Гданьску з Нафтапорту ў Гданьску.

Праблема з дызельным палівам. 80 працэнтаў паліва, якое спажываецца ў Польшчы гэта дызельнае паліва. Аднак у Польшчы вырабляецца яго занадта мала ў параўнанні з патрэбамі. У мінулыя гады Расія была найбуйнейшым пастаўшчыком дызельнага паліва на польскі рынак. Але 5 лютага 2023 года ўступае ў сілу эмбарга ЕС на імпарт расійскіх відаў паліва.

У 2023 годзе Польшчу наўрад ці чакае маштабны паліўны крызіс, але пасля ўступлення ў сілу эмбарга могуць узнікнуць лакальныя праблемы з пастаўкамі дызпаліва. Пры гэтым дызельнае паліва, хутчэй за ўсё, працягне даражэць не толькі з-за недастатковых паставак, але і з-за больш высокага (23%, а не 8%) ПДВ на паліва, які ўступіць у сілу з 1 студзеня.

яс