Беларуская Служба

Расія становіцца больш лагоднай на фоне стратаў на рынку газу і нафты

27.12.2022 11:14
Расіяне ў наступным годзе могуць страціць траціну продажаў вуглевадародаў, таму думаюць пра магчымасць аднаўлення паставак газу праз Ямал, які праходзіць праз Польшчу.
Jest porozumienie w Unii Europejskiej w sprawie limitów cenowych na gaz
Jest porozumienie w Unii Europejskiej w sprawie limitów cenowych na gazFoto: Shutterstock/ANTON ZUBCHEVSKYI

Віцэ-прэм'ер Расіі Аляксандр Новак заявіў, што экспарт газу з Расіі ў 2022 годзе ўпадзе прыкладна на чвэрць. Чакаецца падзенне вытворчасці на 12 працэнтаў. «У асноўным гэта звязана са спыненнем экспартнай інфраструктуры», – прызнаў Новак.

Раней «Газпрам» паведамляў, што сёлета было здабыта 394,1 млрд куб. газу, што на 19,6 працэнта менш, чым годам раней. Агулам здабыча газу ў Расіі складзе 671 млрд кубаметраў, з якіх 470 млрд будзе пастаўлена на ўнутраны рынак. Прычына абмежавання экспарту – спыненне паставак праз «Ямал» у Польшчу і Еўропу, праз «Паўночны паток-1» у Германію і скарачэнне экспарту па іншых маршрутах праз Украіну і Турцыю з прычыны ўварвання Расіі ва Украіну.

Скарачэнне паставак газу з Расіі ў Еўропу выклікала энергетычны крызіс, які слабее па меры назапашвання гзу ў сховішчах, пацяплення надворʼя. Газ на біржы TTF каштуе каля 80 еўра за мегават-гадзіну, тады як у разгар крызісу ён каштаваў 350 еўра, а перад самым нападам Расіі на Украіну – 100 еўра.

Зніжэнне экспарту вымушае скарачаць вытворчасць, таму што расіяне не маюць месца на складах і вымушаны спальваць лішкі, не маючы альтэрнатыўнага рынку збыту. Перанакіраванне ў Азію доўжыцца ўжо амаль дзесяць гадоў і не працуе. Нягледзячы на гэта, экспарт звадкаванага прыроднага газу з Расіі ў 2022 годзе павялічыцца больш чым на 8,7 працэнта, лічыць Новак.

Расія таксама губляе і ў здабычы нафты. Мінфін лічыць, што калі цана Urals будзе ніжэй за 70 долараў за барэль з улікам ліміту Захаду ў 60 долараў, то Фонд нацыянальнага дабрабыту не зможа папоўніць страты і будзе накіраваны на збалансаванне бюджэту. Таксама расіяне маюць намер спыніць пастаўкі ў краіны, якія ўводзяць ліміты на максімальны кошт. Адпаведны ўказ на гэты конт прэзідэнт Уладзімір Пуцін павінен падпісаць на днях.

Віцэ-прэмʼер Аляксандр Новак прагназуе зніжэнне здабычы нафты ў Расіі на 500-700 тысяч барэляў у дзень, гэта значыць на 5-6 працэнтаў. Аднак зніжэнне можа скласці і да 1,5 мільёна барэляў у дзень, і тады расійскі бюджэт страціць Тры з дзевяці трыльёнаў рублёў даходаў ад продажу вуглевадародаў. Магчыма, з гэтай прычыны прэзідэнт Уладзімір Пуцін кажа пра гатоўнасць весці перамовы аб уварванні ва Украіну, а Новак прызнае, што Расія гатовая аднавіць пастаўкі газу праз Ямальскі трубаправод, які яна спыніла ў контрсанкцыі пасля нападу на Украіну.

Польшча і Германія завалодалі актывамі на Ямальскім маршруце, нацыяналізаваўшы Gazprom Germania і EuRoPol Gaz, якія кіруюць участкамі Ямальскага газаправода на сваёй тэрыторыі. Яны плануюць выкарыстоўваць гэты маршрут для паставак газу з іншых крыніц, такіх як ЗПГ-тэрміналы і газаправод Baltic Pipe. Новак ацаніў, што недахоп газу на еўрапейскім рынку – гэта магчымасць для Расіі «аднавіць пастаўкі».

«Еўрапейскі рынак застаецца важным, таму што з-за пастаяннага дэфіцыту газу ў нас ёсць магчымасць аднавіць пастаўкі. Напрыклад, не выкарыстоўваецца спынены па палітычных прычынах газаправод »Ямал«, – адзначыў віцэ-прэмʼер Расіі.

Еўрасаюз уключыў у план REPowerEU адмову ад газу з Расіі не пазней за 2027 год, але доля «Газпрама» на еўрапейскім рынку ўпала з больш чым 40 да некалькіх працэнтаў у 2022 годзе, так што адмова ад гэтага напрамку можа адбыцца раней, піша партал
 biznesalert.pl.

вх