Беларуская Служба

Урадавы аналітычны цэнтр: Сёлета інфляцыя пачне зніжацца

03.01.2023 08:03
Прафесар Норберт Малішэўскі дадаў, што ў лютым інфляцыя яшчэ застанецца на даволі высокім узроўні.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнік Урадавага аналітычнага цэнтра заявіў, што сёлета інфляцыя будзе зніжацца, але толькі з другога квартала. Ён дадаў, што ў лютым інфляцыя застанецца на даволі высокім узроўні.
Прафесар Норберт Малішэўскі(Norbert Maliszewski) лічыць, што такі механізм змены цэнавай дынамікі з’яўляецца нармальным для цяперашняй эканамічнай сітуацыі:

- У лютым інфляцыя складзе каля 20 працэнтаў – гэта будзе статыстычны эфект, звязаны ліквідацыяй урадавых антыінфляцыйных шчутоў, якія дзейнічалі з лютага мінулага года. Затым інфляцыя пачне зніжацца, але ў першым квартале трэба будзе яшчэ праявіць цярпенне і разуменне згаданага працэсу.

Кіраўнік Урадавага аналітычнага цэнтра дадаў, што зніжэнне інфляцыйных чаканняў надзвычай важнае для ўрада. Паводле яго, у чацвёртым квартале 2023 года інфляцыя, хутчэй за ўсё, не перавысіць 10 працэнтаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Польшчы ўтрымліваецца рэкордна нізкае беспрацоўе

27.12.2022 07:50
Эканамісты не бяруць пад увагу рашучага росту беспрацоўя ў Польшчы ў бліжэйшым часе.

Эканамісты прагназуюць запаволенне ў прамысловай вытворчасці ў Польшчы

27.12.2022 08:50
У лістападзе прамысловая вытворчасць у Польшчы вырасла на 4,6 працэнта ў параўнанні з мінулым годам.