Беларуская Служба

У Польшчы ўтрымліваецца рэкордна нізкае беспрацоўе

27.12.2022 07:50
Эканамісты не бяруць пад увагу рашучага росту беспрацоўя ў Польшчы ў бліжэйшым часе.
.
Беспрацоўе. Ілюстрацыя geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле апошніх дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у лістападзе ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 5,1 працэнта, то бок заставаўся на ўзроўні з кастрычніка. Эканаміст PKO Bank Polski Уршуля Крыньска(Urszula Kryńska) лічыць, што гістарычна гэта вельмі нізкі ўзровень:

- У мінулым месяцы колькасць беспрацоўных у Польшчы склала каля 800 тысяч – гэта ўзровень, якога мы не фіксавалі з 1990 года. Гэта пацвярджае, што зараз сітуацыя на рынку працы ў Польшчы вельмі добрая. Беручы пад увагу надыходзячае эканамічнае запаволенне, перспектывы, датычныя беспрацоўя няўпэўненыя. Аднак большасць эканамістаў не прадугледжвае рашучага росту беспрацоўя. Паводле іх, згаданы паказчык можа вырасці мінімальна, да прыкладна 5,5 працэнта.

Паказчык адпавядае папярэдняй ацэнцы Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі. Кіраўнік міністэрства Марлена Малёнг нядаўна заявіла, што Польшча – краіна з адным з самых нізкіх узроўняў беспрацоўя ў ЕС.

Паводле звестак, апублікаваных «Еўрастатам»у лістападзе, у верасні ўзровень беспрацоўя ў Польшчы склаў 2,6 працэнта. У гэтым часе сярэдняя па ЕС склала 6,0 працэнтаў, а па зоне еўра – 6,6 працэнта. Такім чынам, Польшча заняла другое месца пасля Чэхіі (2,2 працэнта) па самым нізкім узроўні беспрацоўя ў ЕС. Мальта і Германія апынуліся на трэцім месцы з паказчыкам на ўзроўні 3,0 працэнты.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Індэкс PMI для польскай прамысловасці ў лістападзе склаў 43,4 пункта

06.12.2022 08:02
Агульны вобраз прамысловага сектара на падставе індэксу PMI – адмоўны, кажа эканамістка Уршуля Крыньска.

Паказчык прафесійнай занятасці жанчын у Польшчы складае больш за 72 працэнты

06.12.2022 11:02
Паводле віцэ-міністра па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі, з 2015 году ён вырас на 7,6 працэнта.