Беларуская Служба

Паказчык прафесійнай занятасці жанчын у Польшчы складае больш за 72 працэнты

06.12.2022 11:02
Паводле віцэ-міністра па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі, з 2015 году ён вырас на 7,6 працэнта.
.
Беспрацоўе. Ілюстрацыя geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Намеснік міністра па справах сямʼі і сацыяльнай палітыкі Барбара Соха(Barbara Socha) заявіла, што гендэрны разрыў у аплаце працы ў Польшчы адзін з самых нізкіх у Еўропе і складае 4,5 працэнта. Яна дадала, што сярэдні паказчык па ЕС складае 13 працэнтаў. Паводле палітыка менш за 50 працэнтаў жанчын у Польшчы займаюць кіраўнічыя пасады:

- Паводле дадзеных інстытута «Еўрастат», у Польшчы паказчык прафесійнай занятасці сярод жанчынаў складае 72,3 працэнта. Можна сказаць, што мы павольна даганяем сярэднюю па Еўрасаюзе, якая складае 74 працэнты.

Віцэ-міністр Барбара Соха паведаміла, што прафесійная актыўнасць жанчын у Польшчы з 2015 года павялічылася на 7,6 працэнта. Яна дадала, што высокі ўзровень занятасці жанчын зʼяўляецца вынікам добрай сітуацыі на рынку працы, нізкага ўзроўню беспрацоўя і скарачэння розніцы ў заробках:

- Гендэрны разрыў у аплаце працы ў Польшчы адзін з самых нізкіх у Еўропе і складае 4,5 працэнта. Нагадваю, сярэдняя па Еўрасаюзе складае 13 працэнтаў. Гэта поспех, які аднак не вызваляе нас ад абавязку далейшых намаганняў па ліквідацыі гэтай з’явы.

Віцэ-міністр таксама нагадала, што Сейм пачаў працу над праектам паправак у Працоўны кодэкс, якія, між іншым, маюць паспрыяць прафесійна актыўным бацькам.

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Польшчы беспрацоўе на ўзроўні 5,1%

29.11.2022 14:56
Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец кастрычніка склала 796 тысяч чалавек