Беларуская Служба

Індэкс PMI для Польшчы павялічыўся ў снежні на больш за тры балы

03.01.2023 09:01
Паводле часткі аналітыкаў, ёсць надзея на тое, што найцяжэйшы эканамічны спад у польскай эканоміцы ўжо адбыўся.
.
Праца. Здымак мае ілюстрацыйны характарjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Індэкс прамысловай актыўнасці (анг. Purchasing Managers’ Index, PMI) для польскай прамысловасці вырас у снежні з больш як 43 да амаль 46 балаў, паведамляе Польскі эканамічны інстытут. Гэта вышэй за рынкавыя прагнозы. Аналагічная тэндэнцыя назіраецца і ў найбуйнейшых эканоміках Еўрасаюза.

Па дадзеных S&P Global Market Intelligence – установы, якая вызначае індэкс PMI, зафіксаваны самы высокі ўзровень з траўня. Паводле аналітыкаў, гэта азначае, што снежаньскія тэмпы зніжэння былі больш мяккімі, чым фіксаваныя ў лістападзе, а павелічэнне інфляцыйных выдаткаў прыкметна меншае.

У справаздачы аб польскім прамысловым сектары таксама гаворыцца, што нягледзячы на высокую інфляцыю, вытворчыя выдаткі раслі самымі нізкімі тэмпамі за апошнія два з паловай гады. Аналагічная тэндэнцыя назіралася і па коштах на гатовую прадукцыю.

Паводле часткі аналітыкаў, гэта дае надзею на тое, што найбольшы эканамічны спад ужо адбыўся.

Індэкс прамысловай актыўнасці вызначаецца на аснове ананімных апытанняў, праведзеных сярод кіраўніцтва прамысловых кампаній. Калі ён перавышае 50 балаў, гэта азначае, што настроі ў прамысловасці аптымістычныя. Індэкс ніжэй за 50 балаў азначае пагаршэнне настрояў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Польшчы ўтрымліваецца рэкордна нізкае беспрацоўе

27.12.2022 07:50
Эканамісты не бяруць пад увагу рашучага росту беспрацоўя ў Польшчы ў бліжэйшым часе.

Эканамісты прагназуюць запаволенне ў прамысловай вытворчасці ў Польшчы

27.12.2022 08:50
У лістападзе прамысловая вытворчасць у Польшчы вырасла на 4,6 працэнта ў параўнанні з мінулым годам.