Беларуская Служба

З новага года ў Польшчы выраслі мінімальны заробак і пагадзінная стаўка

03.01.2023 10:02
Чарговае павышэнне мінімальнай заработнай платы і пагадзіннай стаўкі адбудзецца з 1 ліпеня бягучага года.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 студзеня 2023 года мінімальны заробак у Польшчы павялічыўся да 3 490 злотых (больш за 747 еўра). Гэта на 480 злотых больш, чым у мінулым годзе. У сваю чаргу мінімальная пагадзінная стаўка зараз складае 22,80 злотых (амаль 5 еўра).

Міністэрства па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі нагадвае, што чарговае павышэнне мінімальнай заработнай платы адбудзецца з 1 ліпеня бягучага года. Тады мінімалка складзе 3600 злотых (амаль 771 еўра). У сваю чаргу мінімальная пагадзінная стаўка вырасце да 23,50 злотых(больш за 5 еўра).
Паводле Міністэрства па справах сямʼі і сацыяльнай палітыкі, мінімальная заработная плата адыгрывае значную ролю ў зніжэнні няроўнасці ў даходах, а таксама абараняе работнікаў ад выконвання працы ніжэй за ўзгодненыя стаўкі.

Нагадваем, у 2022 годзе мінімальная заработная плата ў Польшчы з улікам падаткаў і збораў складала 3010 злотых, а мінімальная пагадзінная стаўка – 19,70 злотых.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У Польшчы ўтрымліваецца рэкордна нізкае беспрацоўе

27.12.2022 07:50
Эканамісты не бяруць пад увагу рашучага росту беспрацоўя ў Польшчы ў бліжэйшым часе.