Беларуская Служба

У Кракаве ўзнікне буйная інвестыцыя ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства

31.01.2023 09:05
Новая трамвайная лінія ў Кракаве павінна быць здадзеная ў эксплуатацыю ў 2025 годзе.
Здымак мае ілюстрацыйны характарdimitrisvetsikas1969/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Кракаве будзе пабудавана новая трамвайная лінія за амаль два мільярды злотых. Горад падпісаў пагадненне з прадпрыемствамі і ўстановамі аб фінансаванні новага трамвайнага злучэння на аснове дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Гэта будзе найбуйнейшая інвестыцыя ў краіне, рэалізаваная паводле такога тыпу супрацоўніцтва.

«Будаўніцтва трамвайнай лініі – гэта не тэндарная працэдура, але дзяржаўна-прыватнае партнёрства – гэта рэальны прыбытак для горада», – кажа прэзідэнт Кракава Яцэк Майхроўскі (Jacek Majchrowski):

- Гэта 4,5 кіламетра лініі, дзесяць прыпынкаў і поўная інфраструктура. Гэта буйная інвестыцыя – найбуйнейшая ў Польшчы ў рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Таксама гэта найбуйнейшая транспартная інвестыцыя ў Еўропе. Дамова заключаная на 24 гады – гэта праектаванне, будаўніцтва, кантроль над лініяй. Пасля 20 гадоў ад рэалізацыі інвестыцыя стане ўласнасцю горада.

Колькі горад будзе плаціць камерцыйным партнёрам за доступ да трамвайнай лініі, пакуль невядома. Будаўнічыя работы пачнуцца праз год. Амаль 5-кіламетровы ўчастак злучыць два кракаўскія раёны: Мастшэявіцы і Ракавіцы. Першыя трамваі па новай лініі павінны пачаць курсаваць у 2025 годзе.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Урад чакае ад PKP зніжэння цэнаў на квіткі на цягнікі

25.01.2023 07:28
У студзені праезд у цягніках падаражэў на 12-18 працэнтаў.