Беларуская Служба

Кампанія PKN Orlen запусціла новыя фотаэлектрычныя фермы ў Варміi і Вялікапольшчы

02.05.2023 09:02
Да 2030 года ПКН Орлен плануе павялічыць магутнасць аднаўляльных крыніц энергіі да 9 ГВт.
Здымак мае ілюстрацыйны характарKlas_lu/pixabay.com/CC0

Energa – даччыная кампанія з групы PKN Orlen, запусціла дзве фотаэлектрычныя фермы – PV Wielbark у Вармінска-Мазурскім ваяводстве, магутнасцю ў 62 МВт і PV Gryf у Вялікапольшчы, магутнасцю ў 25 МВт. Кошт абедзвюх інвестыцый складае 260 мільёнаў злотых(амаль 57 мільёнаў еўра).

У бліжэйшыя гады група PKN Orlen плануе інвеставаць 320 мільярдаў злотых(амаль 70 мільёнаў еўра), з якіх 120 мільярдаў злотых( больш за 26 мільёнаў еўра) будуць прызначаныя на аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Старшыня PKN Orlen Даніэль Абайцек(Daniel Obajtek) паведаміў, што да канца года ферма ля гарадка Вельбарк у Варміi будзе пашыраная, а яе магутнасць павялічыцца да 70 МВт:

- Ферма займае плошчу 119 гектараў. Інвестыцыя была рэалізаваная цягам трох гадоў. Былі выкарыстаныя 150 тысяч фотаэлектрычных панэляў. Ферма будзе пастаўляць электраэнергію ў 35 тысяч гатніх гаспадарак. Таксама ў гміне Пшыкона ў Вялікапольшчы мы пабудавалі ферму, магутнасцю ў 25 МВт.

Да 2030 года кампанія выдзеліць больш за 50 мільярдаў злотых(амаль 11 мільярдаў еўра) на рэалізацыю праектаў у рамках аднаўляльных крыніцаў энергіі; павялічыць сваю магутнасць з гэтых крыніц да 9 ГВт і знізіць выкіды пры вытворчасці энергіі на 40 працэнтаў.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

PKN Orlen плануе павялічыць здабычу газу ў Польшчы і Нарвегіі

25.04.2023 10:05
Паводле Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя, летась спажыванне прыроднага газу ў Польшчы склала 16,6 мільярда кубаметраў.