АЭС у Кракаве патрэбная, але ключавое значэнне будуць мець пытанні бяспекі. Такім чынам гарадскія ўлады Кракава каментуюць планы будаўніцтва малой АЭС у кракаўскім раёне Нова Гута. Нагадваем, Кракаў быў вызначаны ў якасці аднаго з планаваных месцаў размяшчэння рэактара BWRX-300.
Віцэ-прэзідэнт Кракава Анджэй Куліг(Andrzej Kulig) адзначыў, што горад мае праблему з ростам коштаў на энерганосьбіты і коштам працы такіх прыладаў, як паркаматы або зарадныя станцыі для электрамабіляў:
- Беручы пад увагу рашучы рост цэнаў электраэнергіі, гэткая крыніца ў горадзе напэўна прычыніцца да паніжэння коштаў. Гэта важнае. У Кракаве таксама маем праблемы з забеспячэннем у электраэнергію, таму ейная дадатковая крыніца для нас таксама карысная.
Малы модульны рэактар (анг. SMR), які плануецца ля Кракава – гэта рэактар адносна малой магутнасці, які мог бы забяспечваць энергіяй каля 150-200 тысяч жыхароў, а таксама мясцовую прамысловасць.
Учора кампанія PKN Orlen назвала 7 з 20 планаваных месцаў размяшчэння малых модульных рэактараў у Польшчы. Акрамя Кракава, гэта: Астралэнка, Влоцлавек, ваколіцы Варшавы, Тарнабжэгская эканамічная зона, Дамброва-Гурніча, а таксама Ставы Маноўске. За будаўніцтва малых модульных рэактараў у Польшчы адказвае кампанія Orlen Synthos Green Energy.
IAR/аз