Беларуская Служба

Дональд Трамп на інаўграцыі: Мы будзем вымяраць наш поспех войнамі, якія мы скончым. Мяне запомняць як міратворца (ФОТА)

20.01.2025 18:48
Па традыцыі Дональд Трамп паклаў руку на Біблію і прамовіў словы клятвы. 
Дональд Трамп PAP/EPA/KEVIN LAMARQUE / POOL

Адбылася інаўгурацыя другога прэзідэнцкага тэрміну Дональда Трампа. Яна пачалася з набажэнства ў касцёле св. Іана насупраць Белага дома, пасля чаго абраны прэзідэнт і яго жонка Меланія сустрэліся з Джо Байдэнам і першай лэдзі Джыл. 

Галоўныя тэзісы прамовы Дональда Трампа:

  • «Сёння пачынаецца залаты век Амерыкі, з сённяшняга дня нас зноў будзе паважаць увесь свет і мы больш не дазволім сябе эксплуатаваць»;
  • «У нас быў урад, які даваў неабмежаваныя сродкі іншым краінам і адмаўляўся абараняць уласны народ. Гэта скончыцца ў пачатку майго прэзідэнцтва»;
  • «Бог выратаваў мяне, каб зрабіць Амерыку зноў вялікай»;
  • «Я ўвяду надзвычайнае становішча на нашай паўднёвай мяжы. Усе незаконныя перасячэнні мяжы будуць неадкладна спынены, і мы пачнем працэс адпраўкі мільёнаў і мільёнаў замежных злачынцаў туды, адкуль яны прыйшлі»;
  • «Увяду надзвычайнае становішча ў энергетыцы, будзем «бурыць, дзетка, бурыць»;
  • «Мы вернем Панамскі канал, неразумна аддадзены Панаме»;
  • «Я падпішу ўказ аб неадкладнай адмене дзяржаўнай цэнзуры»;
  • «Мы будзем вымяраць наш поспех войнамі, якія мы скончым; Мяне запомняць як міратворца»;
  • «Мы паставім наш сцяг на Марсе»;

. .

Наконт другога тэрміну Дональда Трампа ў Белым доме ёсць шмат знакаў пытання, лічыць дырэктар Цэнтра грамадскай палітыкі Collegium Civitas, сацыёлаг Роберт Собех.

Першае прэзідэнцтва Трампа выклікала шмат занепакоенасці, якая, аднак, у значнай ступені не спраўдзілася. У цяперашні час атачэнне новага прэзідэнта можа выклікаць няўпэўненасць. Палітыка Дональда Трампа можа быць больш радыкальнай, лічыць доктар Роберт Собех:

- Цяперашні прэзідэнцкі тэрмін больш радыкальны, бо не было Ілана Маска, як, здаецца, рэальнага віцэ-прэзідэнта. Ён сваімі выказваннямі выразна ўмешваецца ў выбарчы працэс, напрыклад, у Вялікабрытаніі, Германіі. Раней гэтага не было.

Паводле Роберта Собеха, зонай глабальнай напружанасці з боку новай амерыканскай адміністрацыі можа быць эканоміка, у тым ліку заявы адносна барацьбы з нелегальнай іміграцыяй.


Дональд Трамп і віцэ-прэзідэнт Дж. Д. Вэнс Дональд Трамп і віцэ-прэзідэнт Дж. Д. Вэнс

Кабінет і палітычнае асяроддзе 47-га прэзідэнта Злучаных Штатаў будуць аднымі з самых нетрадыцыйных у гісторыі. Сярод міністраў, дарадцаў і амбасадараў, прызначаных Трампам, як мінімум 13 мільярдэраў, трое з якіх будуць кіраўнікамі дэпартаментаў, 10 чалавек, вядомых у свеце тэлебачання, а таксама шмат даўніх паплечнікаў Трампа.

Паводле ацэнак ABC, багацце членаў кабінета міністраў складае не менш за 7 мільярдаў долараў — удвая больш, чым у першага кабінета Трампа, і больш чым у 60 разоў больш, чым багацце міністраў Джо Байдэна.


Дональд Трамп і Джо Байдэн Дональд Трамп і Джо Байдэн

ав