Беларуская Служба

На мяжы ЗША і Мексікі выяўлены тунэль для нелегальнай кантрабанды

20.01.2025 12:41
Ён мае 300 метраў даўжыні і абсталяваны асвятленнем, вентыляцыяй і адпаведным чынам умацаваны, каб прадухіліць яго абвал.
   ,      ,  ,
Мігранты выстройваюцца ў чаргу, каб завяршыць іміграцыйныя працэдуры ў Тапачуле, штат Ч'япас, МексікаPAP/EPA/JUAN MANUEL BLANCO

Памежная служба ЗША выявіла нелегальны тунэль на мяжы з Мексікай, які выкарыстоўвалі кантрабандысты. Ён мае 300 метраў даўжыні і абсталяваны асвятленнем, вентыляцыяй і адпаведным чынам умацаваны, каб прадухіліць яго абвал, паведамляе CBS News.

Тунэль, які злучае Сьюдад-Хуарэс у Мексіцы з Эль-Паса ў штаце Тэхас, быў схаваны ў сістэме ліўневай каналізацыі паміж гарадамі. Адкрыццё было зроблена тыдзень таму, калі агенты Памежнай службы ЗША знялі металічную пліту, якая закрывала ўваход у тунэль. Яны апавясцілі сваіх мексіканскіх калег аб яго існаванні.

Па словах генерала Хасэ Лемуса, камандуючага вайсковым гарнізонам Сьюдад-Хуарэс, тунэль мае каля двух метраў у вышыню і 1,2 метра ў шырыню, што дае магчымасці рэалізоўваць кантрабанду людзей і тавараў.

«Будаўніцтва тунэлю, напэўна, заняло шмат часу... можа, год-два», - дадаў генерал. Ён не ўдакладніў, як доўга выкарыстоўваўся тунэль.

Па словах Лемуса, кантрабандысты людзьмі дзяліліся парадамі пра тунэль і яго месцазнаходжанне ў сацыяльных сетках.

Абраны прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў аб масавай дэпартацыі нелегальных мігрантаў з ЗША. Прэзідэнт Мексікі Клаўдыя Шэйнбаўм у адказ заявіла, што будзе прасіць улады Вашынгтона прыняць меры, каб спыніць паток кантрабанднай зброі ў яе краіну з ЗША.

ав