Беларуская Служба

Завод Bumar-Łabędy неўзабаве пачне вытворчасць САУ Krab

01.08.2023 14:12
Запуск вытворчасці САУ Krab у Глівіцах запатрабуе інвестыцыяў у памеры больш за 800 мільёнаў злотых (каля 200 млн долараў).
САУ КрабФота: MON RP

Механічны завод Bumar-Łabędy хутка пачне вытворчасць самаходных гаўбіц Krab. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі на мінулым тыдні падчас наведвання завода ў горадзе Глівіцы, Сілезія.

Кіраўнік польскага ўраду падкрэсліў, што САУ Krab станоўча зарэкамендавалі сябе ў баях ва Украіне і запатрабаваныя на сусветным і нацыянальным рынку ўзбраенняў:

-Гаўбіцы Krab выдатна працуюць на фронце, іх заказваюць ня толькі ўкраінцы. У нас ёсць замовы і з іншых кірункаў, і гэтая зброя таксама патрэбна Войску Польскаму. Таму мы будзем нарошчваць вытворчасць гэтай зброі.

Запуск вытворчасці САУ Krab у Глівіцах запатрабуе інвестыцыяў у памеры больш за 800 мільёнаў злотых (каля 200 млн долараў). Прэмʼер заявіў, што польскі ВПК і Узброеныя сілы Польшчы развіваюцца інтэнсіўна.

Варта прыгадааць, што сілезскім прадпрыемстве Bumar-Łabędy рамантуюць пашкоджаныя на ўкраінскім фронце танкі Leoparg. Гаўбіцы Krab таксама вырабляюцца на заводзе Huta Stalowa Wola.

iar/эж

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польская САУ «Краб» на ўкраінскай перадавой – сучасная артылерыя на полі бою (ФОТА + ВІДЭА)

24.11.2022 05:11
Украінцы пазітыўна выказваюцца пра самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Краб» польскай вытворчасці.

Польшча атрымала ад ЕС 43 млн еўра за пастаўкі зброі ва Украіну

23.03.2023 20:17
У мінулым годзе Польшча прадаставіла Украіне дапамогу ў памеры 7 млрд долараў ЗША.